Закон сям’і. Жыхарка вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна Галіна Стральчэня жартуе, што ў ідэальнай сям’і павінна быць трое дзяцей.

Але сама Галіна Сямёнаўна ўжо чатыры разы станавілася матуляй. Таму, зразумеўшы, што ідэальнай сям’і не стварыць, жанчына вырашыла нарадзіць ізноў. Гэта падзея адбудзецца неўзабаве.

Але сама Галіна Сямёнаўна ўжо чатыры разы станавілася матуляй. Таму, зразумеўшы, што ідэальнай сям’і не стварыць, жанчына вырашыла нарадзіць ізноў. Гэта падзея адбудзецца неўзабаве.

— Машына ёсць, камп’ютар — таксама. Ежы ўсім хапае. Чым яшчэ адно дзіця можа нам перашкодзіць? — дзівіцца гаспадыня.
Пра эканамічны крызіс Галіна Сямёнаўна разважаць не хоча. Кажа, што яе больш турбуе крызіс сучаснай сям’і. А вось шматдзетны бацька Анатоль Аляксандравіч займаецца зараз менавіта “матэрыяльным забеспячэннем”. Хоць ён і знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за паўтарагадовым Андрэйкам, але нядаўна ізноў выйшаў на працу — падчас пасяўной у калгасе можна нядрэнна зарабіць. Ну а дзяцей пакуль што даглядае цешча Марыя Кузьмінічна, якую тэрмінова “выпісалі” з суседняй вёскі Будча. Балазе старэйшыя дзеці — 16-гадовы Яўген, 15-гадовая Ірына і 10-гадовая Марыйка — ужо даволі самастойныя.

Свае фотаздымкі і кароценькія апавяданні аб сваёй сям’і дасылайце на наш паштовы адрас: 220013, г.Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета”, альбо на e-mail: info@ng.by з паметкай “На конкурс “Шчаслівыя разам” (“Счастливы вместе”).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter