Закон Рэспублікі Беларусь Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 снежня 2012 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 снежня 2012 года

Гэтым Законам вызначаюцца асновы выдавецкай справы, напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай справы, рэгулюецца парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, і іх азначэнні
Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:
абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў –– экзэмпляры друкаваных выданняў, якія падлягаюць рассылцы выдаўцамі або вытворцамі друкаваных выданняў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
ведамаснае выданне –– друкаванае выданне, якое змяшчае інфармацыю дапаможнага або часовага характару і звязана з дзейнасцю дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;
выдавец друкаванага выдання (далей –– выдавец) –– юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь (далей –– юрыдычная асоба), замежная арганізацыя пры наяўнасці адкрытага ва ўстаноўленым парадку прадстаўніцтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, –– прадстаўніцтва замежнай арганізацыі), індывіду¬альны прадпрымальнік, зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей –– індывідуальны прадпрымальнік), якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць;
выдавецкая дзейнасць –– дзейнасць па рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўцы і выпуску ў свет друкаванага выдання;
выдавецкая справа –– комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку, выраб, выпуск у свет і распаўсюджванне друкаваных выданняў;
выпуск у свет друкаванага выдання –– выпуск у абарачэнне тыражу друкаванага выдання;
выраб друкаванага выдання –– выраб тыражу друкаванага выдання ў  адпаведнасці з арыгінал-макетам друкаванага выдання метадам друкаванага размнажэння, рэльефна-кропкавым метадам (шрыфтам Брайля)пры дапамозе тэхналагічнага, у тым ліку друкарскага, абсталя¬вання, а таксама дадрукарскіх, пераплётна-брашуровачных і аддзелачных працэсаў;
вытворца друкаванага выдання (далей –– вытворца) –– юрыдычная асоба, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць ва ўласнасці, у гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні або на іншай законнай падставе тэхналагічнае, у тым ліку друкарскае, абсталяванне і ажыццяўляюць паліграфічную дзейнасць;
выхадныя звесткі друкаванага выдання –– сукупнасць даных, якія характарызуюць друкаванае выданне і прызначаны для інфармавання аб ім, бібліяграфічнай апрацоўкі і ўліку;
дзейнасць па распаўсюджванні друкаванага выдання (далей –– распаўсюджванне друкаванага выдання) –– продаж, падпіска, іншая форма адчужэння друкаванага выдання;
дзяржаўная бібліяграфія –– інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі аб друкаваных выданнях, выпушчаных у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на падставе рэгістрацыі саміх друкаваных выданняў;
друкаванае выданне –– дакумент, прызначаны для распаўсюджвання змешчанай у ім інфармацыі, які прайшоў рэдакцыйна-выдавецкую падрыхтоўку, паліграфічна самастойна аформлены, выраблены і выпушчаны ў свет;
нацыянальнае кнігавыданне –– сукупнасць друкаваных выданняў, выпушчаных у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і працэсаў выдавецкай справы;
паліграфічная дзейнасць –– дзейнасць па вырабе друкаваных выданняў;
план выпуску сацыяльна значных выданняў –– дакумент, у якім змешчана інфармацыя аб найменнях, мовах, аб’ёмах і тыражах сацыяльна значных выданняў і іх выдаўцах;
распаўсюджвальнік друкаванага выдання (далей –– распаўсюджвальнік) –– юрыдычная асоба, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне друкаванага выдання;
рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка друкаванага выдання –– рэдакцыйная апрацоўка аўтарскага матэрыялу, яго тэхнічнае і мастацкае рэдагаванне і стварэнне арыгінал-макета друкаванага выдання;
сацыяльна значныя выданні –– уключаныя ў план выпуску сацыяльна значных выданняў друкаваныя выданні, якія выпускаюцца ў свет у мэтах выканання заканадаўчых актаў, дзяржаўных і галіновых праграм, у іншых мэтах, у тым ліку друкаваныя выданні, прызначаныя для камплектавання фондаў бібліятэк;
тыраж друкаванага выдання –– пэўная колькасць ідэнтычных экзэмпляраў друкаванага выдання, вырабленых у адпаведнасці з арыгінал-макетам друкаванага выдання.
Артыкул 2. Заканадаўства аб выдавецкай справе
1. Заканадаўства аб выдавецкай справе грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства, а таксама міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 3. Сфера дзеяння гэтага Закона
1. Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць у сферы выдавецкай справы.
2. Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на:
адносіны, звязаныя з вырабам, і (або) выпускам, і (або) распаўсюджваннем прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;
замежныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў краінах –– удзельніцах Адзінай эканамічнай прасторы, у частцы ўстанаўлення абавязку па адкрыцці замежнымі арганізацыямі прадстаўніцтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 4. Дзяржаўная палітыка ў сферы выдавецкай справы
1. Дзяржаўная палітыка ў сферы выдавецкай справы накіравана на:
рэалізацыю канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян у галіне атрымання і выкарыстання інфармацыі;
рэгуляванне і развіццё выдавецкай справы;
развіццё і падтрымку нацыянальнага кнігавыдання, пашырэнне рынкаў збыту друкаваных выданняў;
развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства;
стварэнне ўмоў для прыцягнення інвестыцый;
садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва.
2. Дзяржава вызначае прыярытэты ў выпуску ў свет сацыяльна значных выданняў.
Артыкул 5. Асноўныя прынцыпы выдавецкай справы
Асноўнымі прынцыпамі выдавецкай справы з’яўляюцца:
гуманізм і арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці, зацвярджэнне і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей;
законнасць –– інфармацыя, якая змяшчаецца ў друкаваных выданнях, не павінна супярэчыць патрабаванням заканадаўства;
захаванне інфармацыйнай бяспекі;
абарона інтэлектуальнай уласнасці;
самастойнасць выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў.
Артыкул 6. Асноўныя мэты і задачы выдавецкай справы
1. Асноўнымі мэтамі выдавецкай справы з’яўляюцца:
забеспячэнне права на свабоду поглядаў і перакананняў і іх свабоднае выказванне;
задавальненне патрэбнасцей асобы, грамадства, дзяржавы ў друка¬ваных выданнях;
павышэнне культурнага, інтэлектуальнага і адукацыйнага ўзроўню грамадзян.
2. Асноўнымі задачамі выдавецкай справы з’яўляюцца:
садзейнічанне развіццю інфармацыйнага грамадства;
павышэнне канкурэнтаздольнасці друкаваных выданняў;
выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;
стварэнне ўмоў для самавыяўлення грамадзян у якасці аўтараў твораў;
садзейнічанне папулярызацыі чытання і падтрымка чытання;
наладжванне і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.
Артыкул 7. План выпуску сацыяльна значных выданняў
1. План выпуску сацыяльна значных выданняў фарміруецца і зацвяр¬джаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Парадак фарміравання Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь плана выпуску сацыяльна значных выданняў устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2. Рэалізацыя плана выпуску сацыяльна значных выданняў ажыццяўляецца выдаўцамі, а кантроль за яго рэалізацыяй –– Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
3. Падрыхтоўка і выпуск у свет сацыяльна значных выданняў ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і (або) іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам.
Артыкул 8. Інфармацыя, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана,
і рэклама ў друкаваных выданнях
1. Змяшчэнне ў друкаваных выданнях інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.
2. Размяшчэнне (распаўсюджванне) у друкаваных выданнях рэкламы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб рэкламе.
Артыкул 9. Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы выдавецкай справы ажыц¬цяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ І КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ
Артыкул 10. Ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў сферы выдавецкай справы
Дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы выдавецкай справы ажыццяўляюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
Артыкул 11. Кампетэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай справы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай справы:
вызначае адзіную дзяржаўную палітыку;
вызначае ўмовы і парадак аказання дзяржаўнай і іншай падтрымкі выдаўцам, вытворцам і распаўсюджвальнікам, у тым ліку шляхам прыняцця мер эканамічнага стымулявання;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 12. Кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай справы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай справы:
забяспечвае рэалізацыю адзінай дзяржаўнай палітыкі;
зацвярджае дзяржаўныя праграмы;
каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;
устанаўлівае парадак выдачы дазволу на набыццё друкарскага абсталявання;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі законамі і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 13. Кампетэнцыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай
справы
1. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы выдавецкай справы.
2. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у сферы выдавецкай справы:
праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку;
распрацоўвае і рэалізуе дзяржаўныя і галіновыя праграмы;
ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства і заключэнні міжнародных дагавораў;
прымае нарматыўныя прававыя акты, у тым ліку тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты;
ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці дзяржаўны кантроль за выкананнем устаноўленага парадку рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, а таксама заканадаўства па пытаннях набыцця друкарскага абсталявання;
зацвярджае палажэнне аб Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь (далей –– Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў) і вядзе яго;
ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю, перарэгістрацыю выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў, выдае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў (далей –– пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі);
выдае дазвол на набыццё друкарскага абсталявання ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
супрацоўнічае з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі арганізацыямі;
ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Артыкул 14. Кампетэнцыя іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы выдавецкай справы
Іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання ўдзельнічаюць у рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай справы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
Артыкул 15. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная кніжная палата Беларусі»
1. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная кніжная палата Беларусі» (далей –– Нацыянальная кніжная палата Беларусі) у сферы выдавецкай справы забяспечвае функцыянаванне сістэмы дзяржаўнай бібліяграфіі.
2. Нацыянальная кніжная палата Беларусі дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку са статутам, зацверджаным Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
3. Нацыянальная кніжная палата Беларусі з’яўляецца:
цэнтрам дзяржаўнай бібліяграфіі і ўліку друкаваных выданняў, выпушчаных у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
цэнтрам інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі;
беларускім агенцтвам міжнароднай стандартнай нумарацыі друкаваных выданняў;
дзяржаўным фондасховішчам абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў.
4. Нацыянальная кніжная палата Беларусі выконвае наступныя асноўныя функцыі:
ажыццяўляе бібліяграфічную апрацоўку друкаваных выданняў, у тым ліку прысвойвае кожнаму друкаванаму выданню (групе друкаваных выданняў) нумар дзяржаўнай бібліяграфічнай рэгістрацыі;
вядзе ўлік друкаваных выданняў, выпушчаных у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фарміруе сістэму колькасных паказчыкаў выдавецкай дзейнасці;
ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне функцыянавання і развіцця сістэмы дзяржаўнай бібліяграфіі;
фарміруе і вядзе інфармацыйную сістэму дзяржаўнай біблія¬графічнай інфармацыі, іншыя інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ў сферы выдавецкай справы;
ажыццяўляе распаўсюджванне дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі;
складае і выпускае ў свет дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі;
фарміруе і пастаянна захоўвае дзяржаўны фонд абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў;
прысвойвае міжнародныя стандартныя нумары друкаваным выданням, выпушчаным у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
прымае ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай справы, у тым ліку ў сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі выдавецкай справы;
аказвае інфармацыйныя паслугі, кансультацыйную і метадычную дапамогу па пытаннях выдавецкай справы ў межах сваёй кампетэнцыі;
прымае ўдзел у арганізацыі і ажыццяўленні міждзяржаўнага абмену дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыяй.
5. Нацыянальная кніжная палата Беларусі фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
6. Маёмасць Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і належыць гэтай установе на праве аператыўнага кіравання.
Сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, пасля падаткаабкладання выкарыстоўваюцца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі на забеспячэнне яе функцыянавання і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АБ’ЕКТ І СУБ’ЕКТЫ ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ.
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВЫДАЎЦОЎ, ВЫТВОРЦАЎ І РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКАЎ
Артыкул 16. Аб’ект і суб’екты выдавецкай справы
1. Аб’ектам выдавецкай справы з’яўляюцца друкаваныя выданні.
2. Па мэтавым прызначэнні друкаваныя выданні падзяляюцца на афіцыйныя, навуковыя, навукова-папулярныя, вытворча-практычныя, вучэбныя, масава-палітычныя, даведачныя, літаратурна-мастацкія, для вольнага часу, інфармацыйныя, духоўна-асветныя, рэкламныя. Від (віды) друкаваных выданняў па мэтавым прызначэнні ўказваецца ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
Класіфікацыя друкаваных выданняў па іншых прыкметах, іх тэрміны і азначэнні вызначаюцца заканадаўствам.
3. Суб’ектамі выдавецкай справы з’яўляюцца выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі.
Артыкул 17. Правы і абавязкі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў
1. Выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі маюць права:
самастойна фарміраваць свае вытворчыя планы і вызначаць маштабы сваёй дзейнасці;
устанаўліваць творчыя, вытворчыя і культурныя адносіны з іншымі выдаўцамі, вытворцамі і распаўсюджвальнікамі;
прымаць удзел у нацыянальных і міжнародных конкурсах, выстаўках, кірмашах;
маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.
2. Выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;
выконваць умовы добрасумленнай канкурэнцыі;
садзейнічаць задавальненню патрэбнасцей асобы, грамадства, дзяржавы ў друкаваных выданнях;
садзейнічаць зацвярджэнню гуманізму, папулярызацыі агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, развіццю нацыянальнай культуры, адукацыі і навукі і адносіцца з павагай да нацыянальнай годнасці, традыцый і культуры ўсіх народаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
Артыкул 18. Рассылка абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў
Выдаўцы або вытворцы на працягу дзесяці дзён пасля выпуску ў  свет першай партыі тыражу друкаваных выданняў, у тым ліку друкаваных выданняў, для выпуску ў свет ці вырабу якіх выдаўцам або вытворцам не патрабуецца дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей –– дзяржаўная рэгістрацыя), рассылаюць абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
АСАБЛІВАСЦІ ВЫРАБУ І ВЫПУСКУ Ў СВЕТ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ
Артыкул 19. Прыняцце заказу на выраб друкаванага выдання
Прыняцце вытворцам заказу на выраб друкаванага выдання ад асобы, якая падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, і не мае пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, або ад выдаўца, у пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі якога не ўказаны той від (віды) друкаванага выдання, на выраб якога размяшчаецца заказ, не дапускаецца.
Артыкул 20. Дазвол на набыццё друкарскага абсталявання. Тэхнічная дакументацыя на друкаваныя выданні
1. Вытворцы набываюць друкарскае абсталяванне пры наяўнасці дазволу, які выдаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2. Вытворцы пры вырабе друкаваных выданняў афармляюць тэхнічную дакументацыю, якая дазваляе вызначыць від і тыраж друкаваных выданняў.
Выраб друкаваных выданняў без афармлення тэхнічнай дакументацыі не дапускаецца.
Артыкул 21. Выхадныя звесткі друкаваных выданняў
1. Кожны экзэмпляр друкаванага выдання павінен змяшчаць выхадныя звесткі. На падставе выхадных звестак вызначаецца яго прыналежнасць да друкаваных выданняў, выпушчаных у свет на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Склад, пералік і размяшчэнне выхадных звестак у залежнасці ад віду друкаванага выдання вызначаюцца актамі заканадаўства.
2. Выпуск у свет друкаваных выданняў без выхадных звестак або з недакладнымі і (або) няпоўнымі выхаднымі звесткамі не дапускаецца.
ГЛАВА 5
ПАРАДАК ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГІСТРАЦЫІ, ПЕРАРЭГІСТРАЦЫІ ВЫДАЎЦОЎ, ВЫТВОРЦАЎ І РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКАЎ. ДЗЯРЖАЎНЫ РЭЕСТР ВЫДАЎЦОЎ, ВЫТВОРЦАЎ І РАСПАЎСЮДЖВАЛЬНІКАЎ
Артыкул 22. Дзяржаўная рэгістрацыя выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў
1. Юрыдычныя асобы, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плануюць ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць, паліграфічную дзейнасць, распаўсюджванне друкаваных выданняў, падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці адпаведна выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка ў парадку, устаноўленым гэтым Законам, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула.
Выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі лічацца зарэгістраванымі з дня ўключэння іх у Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў.
2. Не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі:
выдаўцы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўцы і выпуску ў свет ведамасных выданняў, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
выдаўцы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўцы і выпуску ў свет рэкламных выданняў;
юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выконваюць частку рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі друкаваных выданняў у рамках заключанага з выдаўцомдагавора;
вытворцы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вырабе друкаваных выданняў пры дапамозе капіравальных апаратаў, прынтараў, плотараў, лічбавых дуплікатараў (рызографаў), іншага друкарскага абсталявання, на набыццё якіх не патрабуецца атрымання дазволу;
вытворцы, якія ажыццяўляюць паасобна дадрукарскія, пераплётна-брашуровачныя і аддзелачныя працэсы;
распаўсюджвальнікі, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне ведамасных выданняў;
дзяржаўныя органы, іншыяарганізацыі, якія распаўсюджваюць друкаваныя выданні на бязвыплатнай аснове з культурнай, адукацыйнай, навуковай, духоўна-асветніцкай, дабрачыннай або рэкламнай мэтамі;
іншыя арганізацыі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
3. На асоб, вызначаных пунктам 2 гэтага артыкула, распаўсюджваецца дзеянне гэтага Закона, за выключэннем норм, якія змяшчаюць патрабаванні аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
4. Дакументам, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю заяўніка ў  якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка, з’яўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
5. За дзяржаўную рэгістрацыю выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка спаганяецца дзяржаўная пошліна, памер якой вызначаецца заканадаўчымі актамі.
Артыкул 23. Рэгістрацыйныя патрабаванні
1. Для дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца і ажыццяўлення ім выдавецкай дзейнасці неабходна:
для юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі –– наяўнасць у штаце юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, які мае вышэйшую адукацыю і здаў кваліфікацыйны экзамен у парадку, устаноўленым Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
для індывідуальнага прадпрымальніка –– наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка вышэйшай адукацыі і здача ім кваліфікацыйнага экзамену ў парадку, устаноўленым Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, або наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка прыцягнутага ім ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, які мае вышэйшую адукацыю і здаў кваліфікацыйны экзамен у парадку, устаноўленым Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
2. Для дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы і ажыццяўлення ім паліграфічнай дзейнасці неабходна:
для юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі –– наяўнасць у штаце юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці, які мае вышэйшую адукацыю ў галіне паліграфіі і для якога работа ў гэтага наймальніка з’яўляецца асноўным месцам работы;
для індывідуальнага прадпрымальніка –– наяўнасць у індывіду¬альнага прадпрымальніка вышэйшай адукацыі ў галіне паліграфіі або наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка прыцягнутага ім ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці, якімае вышэйшую адукацыю ў галіне паліграфіі і для якога работа ў гэтага наймальніка з’яўляецца асноўным месцам работы.
3. Для дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюдж¬вальнікаў у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заяўнікам або яго паўнамоцным прадстаўніком падаецца заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) па форме, устаноўленай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, –– заява).
4. Разам з заявайпрадстаўляюцца:
дакумент або копія дакумента, якія пацвярджаюць асобу заяўніка або яго паўнамоцнага прадстаўніка;
дакумент або копія дакумента, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка;
дакумент або копія дакумента, якія пацвярджаюць службовае становішча кіраўніка юрыдычнай асобы, –– для юрыдычнай асобы;
дакумент або копія дакумента, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, –– для юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка;
выпіска з гандлёвага рэестра краіны, у якой заснавана замежная арганізацыя, або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе заснавання –– для прадстаўніцтва замежнай арганізацыі;
дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за дзяржаўную рэгістрацыю.
5. Для дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца і ажыццяўлення ім выдавецкай дзейнасці разам з заявай акрамя дакументаў, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, прадстаўляюцца:
копія дакумента аб назначэнні спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці;
копія дакумента, які пацвярджае наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка або ў спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, вышэйшай адукацыі.
6. Для дзяржаўнай рэгістрацыі вытворцы і ажыццяўлення ім паліграфічнай дзейнасці разам з заявай акрамя дакументаў, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, прадстаўляюцца:
копія дакумента аб назначэнні спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці;
копія дакумента, які пацвярджае наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка або ў спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці, вышэйшай адукацыі ў галіне паліграфіі;
дакумент або копія дакумента, якія пацвярджаюць, што асноўным месцам работы спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне паліграфічнай дзейнасці, з’яўляецца работа ў гэтага наймальніка — юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка;
пералік устаноўленага (плануемага да ўстаноўкі) тэхналагічнага, у тым ліку друкарскага, абсталявання;
праект планіроўкі вытворчасці з тлумачальнай запіскай да яго.
7. Пры неабходнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь можа запатрабаваць у рэгістрацыйнага органа копіі ўстаноўчых дакументаў юрыдычнай асобы.
Рэгістрацыйны орган павінен на працягу сямі рабочых дзён з дня атрымання запыту прадставіць у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь копіі ўстаноўчых дакументаў юрыдычнай асобы.
Заяўнік або яго паўнамоцны прадстаўнік могуць самастойна прадставіць дакументы, прадугледжаныя часткай першай гэтага пункта.
8. Падача заявы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 24. Дзяржаўная перарэгістрацыя выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў
1. Дзяржаўная перарэгістрацыя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей –– дзяржаўная перарэгістрацыя) выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым артыкулам 23 гэтага Закона, і з улікам асаблівасцей, прадугледжаных пунктамі 2 і3 гэтага артыкула, у выпадку:
змянення наймення юрыдычнай асобы, прадстаўніцтва замежнай арганізацыі, прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку (пры яго наяўнасці) індывідуальнага прадпрымальніка;
рэарганізацыі юрыдычнай асобы, за выключэннем рэарганізацыі юрыдычнай асобы ў форме зліцця, раздзялення і выдзялення з яе складу адной або некалькіх юрыдычных асоб;
змянення і (або) дапаўнення віду (відаў) друкаваных выданняў, які ўказаны ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі,–– для выдаўцоў.
2. Заява па падставах, прадугледжаных абзацамі другім ітрэцім пункта 1 гэтага артыкула, і прадстаўленыя разам з ёй у адпаведнасці з  пунктамі 4 — 6 артыкула 23 гэтага Закона дакументы падаюцца ў месячны тэрмін з дня ўзнікнення такіх падстаў.
Месячны тэрмін для падачы заявы лічыцца з дня дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычнай асобы, у пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.
На працягу тэрміну, прадугледжанага гэтым артыкулам для падачы заявы, і тэрміну яе разгляду, прадугледжанага артыкулам 26 гэтага Закона, заяўнік мае права ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць, паліграфічную дзейнасць або распаўсюджванне друкаваных выданняў на падставе раней выдадзенага пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
3. Выпуск у свет друкаваных выданняў, від (віды) якіх не ўказаны ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ажыццяўляецца толькі пасля дзяржаўнай перарэгістрацыі выдаўца па падставе, прадугледжанай абзацам чацвёртым пункта 1 гэтага артыкула.
4. Дакументам, які пацвярджае дзяржаўную перарэгістрацыю выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка, з’яўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
5. За дзяржаўную перарэгістрацыю выдаўца, вытворцы і распаў¬сюджвальніка спаганяецца дзяржаўная пошліна, памер якой вызначаецца заканадаўчымі актамі.
Артыкул 25. Рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы.
Падставы для адмовы ў прыняцці заявы
1. Рашэнне аб адмове ў прыняцці заявы прымаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь на працягу трох рабочых дзён з дня падачы заявы.
2. Падставамі для адмовы ў прыняцці заявы з’яўляюцца:
падача заявы з парушэннем патрабаванняў да яе формы або зместу;
адсутнасць дакументаў, прадугледжаных пунктамі 4 –– 6 артыкула 23 гэтага Закона;
падача заявы да заканчэння дванаццаці месяцаў з дня прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі па падставах, прадугледжаных абзацамі другім, пятым і сёмым пункта 2 артыкула 33 гэтага Закона;
іншыя падставы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
3. Паведамленне аб прынятым рашэнні, абскарджанне прынятага рашэння, а таксама вяртанне прадстаўленых дакументаў ажыццяўляюцца ўпарадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 26. Рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі або аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі.
Падставы для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі
1. Рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі або аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка прымаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь на працягу месячнага тэрміну з дня падачы заявы і дакументаў, прадугледжаных пунктамі 4 — 6 артыкула 23 гэтага Закона.
2. Падставамі для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі з’яўляюцца:
недакладнасць або несапраўднасць звестак, указаных у заяве;
неадпаведнасць прадстаўленых дакументаў і (або) звестакпатрабаванням заканадаўства, у тым ліку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў;
няздача індывідуальным прадпрымальнікам або спецыялістам, адказным за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, кваліфікацыйнага экзамену ў парадку, устаноўленым Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь,–– для выдаўцоў;
іншыя падставы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
3. Паведамленне аб прынятым рашэнні, абскарджанне прынятага рашэння ажыццяўляюцца ўпарадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 27. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
Выдача дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі
1. Форма пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі і парадак яго выдачы ўстанаўліваюцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
2. У выпадку страты пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцу, вытворцу і распаўсюджвальніку выдаецца яго дублікат.
Для атрымання дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік або іх паўнамоцны прадстаўнік абавязаны прадставіць у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
заяву аб атрыманні дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за выдачу дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў памеры, вызначаным заканадаўчымі актамі.
3. Да моманту выдачы дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі не прыпыняецца.
Артыкул 28. Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў. Унясенне змяненняў у Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў і выключэнне з Дзяржаўнага рэестра выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў
1. Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў з’яўляецца адзіным банкам даных, у якім змяшчаюцца звесткі аб выдаўцах, вытворцах і распаўсюджвальніках, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
2. Палажэнне аб Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і  распаўсюджвальнікаў, а таксама пералік звестак, якія падлягаюць уключэнню ў гэты рэестр, зацвярджаюцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
3. Пры змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў і пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, за выклю¬чэннем выпадкаў, указаных у пункце 1 артыкула 24 гэтага Закона, выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік або іх паўнамоцны прадстаўнік у месячны тэрмін з дня змянення звестак пісьмова паведамляюць аб гэтым у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з прадстаўленнем дакументаў, што пацвярджаюць адпаведныя змяненні.
4. У выпадку, калі асобы, указаныя ў пункце 3 гэтага артыкула, прадставілі недакладныя або несапраўдныя звесткі, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюдж¬вальнікаў і пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ці прадставілі падложныя, падробленыя або несапраўдныя дакументы, што пацвярджаюць змяненне гэтых звестак, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на працягу трох рабочых дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення вяртае прадстаўленыя дакументы, якія лічацца непрадстаўленымі.
5. Выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі падлягаюць выклю¬чэнню з Дзяржаўнага рэестра выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджваль¬нікаў у выпадку спынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
6. Інфармацыя аб выдаўцах, вытворцах і распаўсюджвальніках, уключаных у Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюдж¬вальнікаў, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Артыкул 29. Прызнанне дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі несапраўднымі
Дзяржаўная рэгістрацыя, перарэгістрацыя могуць быць прызнаны рашэннем суда несапраўднымі ў выпадку, калі яны праведзены з парушэннем патрабаванняў гэтага Закона і (або) іншых заканадаўчых актаў.
ГЛАВА 6
АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА
АБ ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЕ
Артыкул 30. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб выдавецкай справе
Парушэнне заканадаўства аб выдавецкай справе цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 31. Адказнасць выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці і распаўсюджвання друкаваных выданняў без дзяржаўнай рэгістрацыі
1. Ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці і  распаўсюджвання друкаваных выданняў адпаведна выдаўцамі, вытворцамі і распаўсюджвальнікамі, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі, без дзяржаўнай рэгістрацыі забараняецца.
2. Выдаўцы, вытворцы і распаўсюджвальнікі, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, за ажыццяўленне адпаведна выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці і распаўсюджвання друкаваных выданняў без дзяржаўнай рэгістрацыі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкул 32. Прыпыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі
1. Дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа прыпыняцца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь на тэрмін да трох месяцаў у выпадку, калі:
выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік у тэрмін, прадугледжа

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter