Захаваць і памножыць спадчыну
31.08.2013 19:08:30
Сёння Быхаў прымае гасцей з усёй Беларусі і замежжа
Дваццаць гадоў адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Яго сталіцамі сталі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Мсціслаў, Мір, Шклоў, Глыбокае… Кожны з іх — каштоўны камень ў скарбонцы Беларусі. І каштоўнасць іх — у самабытнасці, тых духоўных здабытках, якія давялося захаваць праз стагоддзі.
Свята пісьменства выходзіць за межы гарадоў, у якіх адбываецца, абласцей, нават краіны. Паколькі мэта яго — захаваць на планеце Зямля спадчыну нашых продкаў для будучых пакаленняў і памножыць яе ў разы. Толькі той, хто ведае сваю гісторыю, шануе культуру, хто працягвае тварыць і будаваць, можа з упэўненасцю глядзець у будучыню.