Захаваць і памножыць спадчыну

Сёння Быхаў прымае гасцей з усёй Беларусі і замежжа

АФІЦЫЙНАЕ адкрыццё ХХ Дня беларускага пісьменства заўтра, але і 31 жніўня ў гэтым старажытным і сучасным беларускім райцэнтры пачынаецца даволі насычаная святочная  і культурна-асветніцкая праграма.

Дваццаць гадоў адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Яго сталіцамі сталі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Мсціслаў, Мір, Шклоў, Глыбокае… Кожны з іх — каштоўны камень ў скарбонцы Беларусі. І каштоўнасць іх — у самабытнасці, тых духоўных здабытках, якія давялося захаваць праз стагоддзі.

Свята пісьменства выходзіць за межы гарадоў, у якіх адбываецца, абласцей, нават краіны. Паколькі мэта яго — захаваць на планеце Зямля спадчыну нашых продкаў для будучых пакаленняў і памножыць яе ў разы. Толькі той, хто ведае сваю гісторыю, шануе культуру, хто працягвае тварыць і будаваць, можа з упэўненасцю глядзець у будучыню.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter