Захаваць для будучынi

У аднаўленне Навагрудскага замка можа зрабiць унёсак кожны

Кожны нераўнадушны да айчыннай гiсторыi i культуры можа зрабiць свой унёсак у высакародную справу рэстаўрацыi Навагрудскага замка

Заснаваны ў далёкiм X стагоддзi Навагрудак — знакавы горад у гiсторыi Беларусi. З iм звязаны пачатак Вялiкага княства Лiтоўскага. У гэтых краях адбывалася легендарная каранацыя Вялiкага князя Мiндоўга. Тут прымалiся дзяржаўныя рашэннi, праходзiлi сустрэчы каралёў i паслоў. Тут вянчалiся i гулялi вяселле польскi кароль Ягайла i князёўна Соф’я са славутага роду Гальшанскiх... Сведкам гэтых i многiх iншых па­дзей быў Навагрудскi замак — у свой час адзiн з магутнейшых у Еўропе, пабудаваны ў XVI стагоддзi на месцы колiшняга дзядзiнца.

На жаль, ад былой яго велiчы сёння засталося няшмат — рэшткi каменных вежаў на схiлах Замкавай гары. Але i яны нязменна вабяць да сябе турыстаў з усёй Беларусi i многiх краiн замежжа. Гэтыя сiвыя векавыя муры — адна з найбольшых славутасцей Навагрудка, якую неабходна захаваць для будучынi.

На гэтыя мэты выкарыстоўваюцца бюджэтныя iнвестыцыi, даходы, атрыманыя ад рэалiзацыi рэспублiканскай тыражнай латарэi «Скарбнiца», заснавальнiкам якой выступае Мiнiстэрства культуры, але i ўсе нераўнадушныя да захавання гiсторыка-культурнай спадчыны грамадзяне i арганiзацыi могуць зрабiць свой унёсак у высакародную справу рэстаўрацыi Навагрудскага замка.

-----------------------------------

Для справки

Р/с: 3642521000622 в АСБ «Беларусбанк», ЦБУ № 416 ф-ла № 413 г. Лиды, код (МФО):152101696. УНП: 500031377. Назначение платежа: «На реставрацию Новогрудского замка». Получатель: «Отдел культуры Новогрудского райисполкома».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter