В Национальном историческом музее - выставка уникальных коллекций

Захавальнікі памяці

Унікальныя калекцыі абразоў, карт, фарфору, гадзіннікаў, старадрукаў аб'ядналі ў адной выставе.
Нацыянальны гістарычны музей запрашае наведаць выставу «Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры». Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. Першая, расказваюць арганізатары, знаёміць з гісторыяй самога феномена калекцыяніравання ў Беларусі ад збораў Радзівілаў XVI стагоддзя да нашых дзён. Наведвальнікі выставы ўбачаць прадметы з былой калекцыі Паскевічаў, артэфакты, сабраныя заснавальнікамі царкоўных гісторыка-археалагічных музеяў Магілёва і Віцебска, помнікі з былога Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні і многае іншае. Завяршаецца першая частка раздзеламі, прысвечанымі Музею гісторыі прыватнага калекцыяніравання ў Віцебску і ўдзелу замежных збіральнікаў у справе папаўнення беларускіх музейных збораў. На выставе прадстаўлены калекцыі злепкаў са старажытнаегіпецкіх, антычных і класічных скульптур, падораныя Нацыянальнаму мастацкаму музею Надзеяй Хадасевіч-Лежэ, і партрэты XVI—XIX стагоддзяў, набытыя Музеем «Замкавы комплекс «Мір» у князя Канстанціна Гагенлоэ-Шылінгсфюрста.

Другая частка выставы шырока прэзентуе сучасныя прыватныя зборы. Наведвальнікі пазнаёмяцца з калекцыямі абразоў, старажытных карт, сталовага срэбра, фарфору, гадзіннікаў, старадрукаў, з творамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод удзельнікаў праекта — прыватны музей-сядзіба «Мірскі пасад», Музей-галерэя «Янушкевічы», банкі.

histmuseum.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter