Названы лепшыя раманы ў гісторыі чалавецтва

Зачытацца можна

фота buzzfeed.com
Спіс, складзены на падставе меркаванняў літаратурных крытыкаў, апублікавала газета The Daily Telegraph. Першы радок рэйтынгу заняў раман “Мідлмарч” англійскай пісьменніцы Джордж Эліот. Мідлмарч — гэта назва правінцыйнага гарадка, дзе разгортваецца дзеянне рамана, у якім ёсць усё — няўдалыя шлюбы і шчаслівыя саюзы, палітычныя амбіцыі і славалюбівыя інтрыгі, сумніўнае ўзбагачэнне і валтузня вакол спадчыны.

На другім месцы па папулярнасці — “Мобі Дзік” амерыканца Германа Мелвіла. Галоўны герой “кітовай энцыклапедыі” капітан Ахаў апантаны ідэяй помсты гіганцкаму беламу кіту. Трэцюю пазіцыю заняў адзіны рускамоўны твор у гэтым спісе — раман “Ганна Карэніна” Льва Талстога пра трагічнае каханне замужняй дамы і бліскучага афіцэра з багатым апісаннем нораваў і побыту дваранскага асяроддзя Пецярбурга і Масквы другой паловы XIX стагоддзя. Далей ідзе “Жаночы партрэт” амерыканца Генры Джэймса, дзе распавядаецца гісторыя свабодалюбівай Ізабель, якая аказваецца замужам за эгаістычным прайдзісветам. Замыкае пяцёрку лепшых раманаў твор англійскага пісьменніка Джозефа Конрада “Сэрца цемры” пра падарожжа еўрапейскага марака ў Цэнтральную Афрыку.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter