Забег праз мяжу

Паміж Гродна і Друскінінкаем у ліпені пройдзе марафон дружбы

Міжнародны марафон дружбы пройдзе ў ліпені паміж Гродна і Друскінінкаем.

Дыстанцыя класічнага марафону ў 42 км 195 м, якую афіцыйна сертыфікавала Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі, пачнецца ў Гродне ад стэлы Алімпійскай славы на тэрыторыі цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман». Удзельнікі безупынна перасякуць памежны пераход «Прывалка—Райгардас» і фінішуюць на цэнтральнай плошчы курортнага Друскінінкая. Асноўная частка трасы праходзіць па хваёвым лесе.

— На працягу ўсёй дыстанцыі будуць арганiзаваны пункты харчавання з вадой і садавінай , — паведамілі ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. —У дзень марафону ў Гродне і Друскінінкаі пройдуць святочныя мерапрыемствы.

Прыняць удзел у марафоне могуць усе жадаючыя ва ўзросце ад 18 гадоў — як спартсмены, так і аматары з розных краін. Для ўдзелу неабходна загадзя зарэгістравацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце марафону. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter