Фестиваль Trolley соберет любителей активного отдыха, чтобы помочь социальному приюту

Забавы з высокай мэтай

Усіх, хто любіць прыроду і новыя адчуванні, запрашаюць 7—8 верасня на ХІ фестываль актыўнага адпачынку і турызму Trolley на бераг ракі Нарачанкі каля вёскі Асінаўкі Вілейскага раёна. Арганізатары абяцаюць палёт на тралеі — спуск на роліку па нахілена нацягнутай вяроўцы ў маляўнічым месцы над ракой Нарачанкай, а для яшчэ больш вострых адчуванняў — роўп­джам­пінг. Госці змогуць паспрабаваць свае сілы на скаладроме, прыняць удзел у спартыўным арыентаванні, пагуляць у бадмінтон і валейбол. У праграме таксама сплаў на байдарках, майстар-клас па танцах, розныя конкурсы, спаборніцтвы і многае іншае.

Для самых маленькіх, піша trolley.by, будзе арганізавана спецыяльная дзіцячая зона з гульнямі і размалёўкамі, спаборніцтвы на бегавелах і мноства іншых забаў. Вечарам адбудзецца ­канцэрт з удзелам папулярных гуртоў, а завершыць праграму эфектнае ­фаер-шоу.

Удзел у фестывалі дапаможа не толькі адключыцца ад клопатаў, палюбавац­ца прыгожымі краявідамі і атрымаць яркія ўражанні, але і зрабіць дабро іншым. Як і ўсе папярэднія фестывалі, сёлетні носіць дабрачынны характар: грашовыя і матэрыяльныя сродкі, сабраныя пры яго правядзенні (кошт білета 20—25 рублёў), будуць перададзены ў дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА «Пухавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».

mila@sb.by

Фота з сацыяльных сетак.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter