За якасцю зваркі сочыць камп’ютар

У Рэсурсным цэнтры сучасных будаўнічых тэхналогій Індустрыяльна-педагагічнага каледжа за якасцю зваркі сочыць камп’ютар. Лабараторыя зваркі абсталявана ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. На дысплеі адлюстроўваецца якасць шва, другія параметры працы зваршчыка. Нельга сказаць, што цяпер навучэнцам не патрэбен 16-гадовы вопыт былога зваршчыка МТЗ, майстра тэхнічнага навучання каледжа Сяргея Магіленкі. Ёсць яшчэ сакрэты, якія не спасціг і камп’ютар. Але што датычыцца будучых спецыялістаў, то малады розум лепш успрымае віртуальную версію зваркі. Ім так больш наглядна і зразумела.
Рэсурсным цэнтры сучасных будаўнічых тэхналогій Індустрыяльна-педагагічнага каледжа за якасцю зваркі сочыць камп’ютар. Лабараторыя зваркі абсталявана ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. На дысплеі адлюстроўваецца якасць шва, другія параметры працы зваршчыка. Нельга сказаць, што цяпер навучэнцам не патрэбен 16-гадовы вопыт былога зваршчыка МТЗ, майстра тэхнічнага навучання каледжа Сяргея Магіленкі. Ёсць яшчэ сакрэты, якія не спасціг і камп’ютар. Але што датычыцца будучых спецыялістаў, то малады розум лепш успрымае віртуальную версію зваркі. Ім так больш наглядна і зразумела.



Майстар вытворчага навучання Сяргей МАГІЛЕНКА з будучымі зваршчыкамі Аляксандрам ШАЛКОВЫМ, Аляксандрам ГЕРМАНАМ и Міхаілам СЯРКО.


Лабараторыя сантэхнічнага абсталявання таксама выглядае сучасна. Праца ў гэтым напрамку становіцца ўсё больш складанай. Усяго толькі некалькі гадоў таму асноўнымі прыладамі сантэхніка былі малаток і газавы ключ. Але прагрэс не спыніш, на будаўніцтве з’явілася шмат новых матэрыялаў і абсталявання, асабліва ў сферы цеплатэхнікі. Цяпер час дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі інавацыйна настроеных спецыялістаў. Растуць патрабаванні работадаўцаў. У Рэсурсным цэнтры створаны для гэтага ўсе ўмовы.

Аляксандр ТАЛОЧКА, «Р»

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter