Как наши предки использовали освященные ветки вербы

За тыдзень — Вялікдзень

За тыдзень да Вялікадня адзначаецца Вербная нядзеля, або Вербніца. У хрысціянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Хрыста ў Іерусалім, дзе яго сустракалі пальмавымі галінкамі. У народнай традыцыі свята звязваюць з ушанаваннем культу зеляніны, святкаваннем прыходу вясны і распусканнем першага дрэва.

Фото  pixabay.com

Сімвалам свята ў беларусаў, як і іншых славян, лічыцца вярба — менавіта яна распукаецца раней за іншыя дрэвы. Яе галінкі абавязкова асвячаюцца на свята ў храмах, а затым беражліва захоўваюцца ў хаце. Лічыцца, што асвячоная вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі і абараняе ад усялякай нячыстай сілы. У многіх сем'ях прынята пасля асвячэння вербачак сцябаць імі адзін аднаго, прыгаворваючы: «Не я б'ю — вярба б'е. За ты­дзень — Вялікдзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці», «Будзь здароў увесь год, як калядны лёд», «Будзь здароў, як вада, a pacцi, як вярба».

Галінкі вярбы, асвячоныя ў храме, выкарыстоўваліся нашымі продкамі на працягу года. Іх брaлi з сабой у поле на «засеўкі», на Юр'е, на зажынкі... Выстаўлялі на акно, каб адагнаць навальніцу, білі кожны кут у хаце, каб засцерагчыся ад пажару, вешалі ў хляве, каб скаціна была здаровая і плодная, падпаленай галінкай абкурвалі хворага, попелам ад спаленай вярбы пасыпалі месца вакол калыскі нованароджанага дзіцяці. Выкарыстоўваліся і пупышкі асвячонай вярбы. Фалькларысты Янка Крук і Аксана Катовіч пішуць, што такімі пупышкамі лячылі ад бясплоднасці, алкагалізму і іншых хвароб. Тым, хто клапаціўся пра сваё здароўе, раілі ў Вербную нядзелю з'есці тры пупышкі вярбы і запіць іх святой вадой. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter