22 декабря в художественном музее откроется выставка, посвященная 100-летию художника Виктора Громыко

22 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца выстава "Віктар Грамыка. Абняць неабдымнае", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака. 

Фото из архива «СБ»

Віктар Аляксандравіч -- жывапісец, народны мастак Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар. Ён -- мастак няпростага часу і лёсу, вопыт ваенных гадоў надаў яму сапраўднае разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, роднай зямлі, народнай памяці. Шчырае светабачанне стала асновай жыццёвага і творчага шляху яскравага партрэтыста, майстра сюжэтна-тэматычнай карціны і пейзажа. 

Імя мастака стала сінонімам манументальнасці ў беларускім пейзажным мастацтве. Ён імкнуўся "абняць неабдымнае -- увесь велізны свет".

Выстава будзе працаваць да 22 студзеня. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter