Заўтра — Чысты чацвер

Сёлета Вялiкдзень святкуюць разам усе тры хрысцiянскiя канфесii — праваслаўныя, католiкi i пратэстанты. Чысты чацвер сёлета таксама адзiн на ўсiх хрысцiян.

Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. Пачынаючы з Вялiкага чацвярга i на працягу трох дзён у праваслаўных храмах службы будуць прысвечаны ўспамiну зямных пакутаў Iсуса Хрыста. Традыцыйна вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру i евангелькую падзею, калi Iсус сам амываў ногi сваiм вучням перад Вячэрай. Магчыма, менавiта таму чацвер называюць “чыстым”.
Па традыцыi ў гэты дзень фарбуюць яйкi, пачынаюць пячы кулiчы, прыбiраюць дома, мыюць падлогу. Хрысцiянскiя звычаi гавораць i аб тым, што не толькi дом, але i яго гаспадары павiнны фiзiчна i духоўна ачысцiцца ў гэты дзень перад Вялiкiм Святам Уваскрэсення.
У католiкаў з Вялiкага чацвярга пачынаецца Пасхальны Трыдуум. Вялiкiя Чацвер, Пятнiца i Субота — гэта тры найсвяцейшыя днi на працягу ўсяго года. Да Нядзелi Уваскрэсення Касцёл (як i Праваслаўная царква) узгадвае найважнейшыя падзеi з гiсторыi ўваскрэсення.
Акрамя таго, па словах апостальскага адмiнiстратара Мiнска-Магiлёўскай епархii Рымска-каталiцкай царквы на Беларусi бiскупа Антонiя Дзям’янкi, Вялiкi чацвер — гэта прафесiйнае свята для ўсiх святароў. З чацвярга ў парафiях адбываецца крыжовы шлях, духавенства праводзiць спецыяльныя практыкаваннi, навукi для вернiкаў, прысвечаныя святочным падзеям, каб падрыхтаваць людзей да светлага свята Хрыстова Уваскрэсення.
З Вялiкiм чацвяргом у народзе звязана шмат звычаяў i абрадаў, спалучаных з гаспадарчым жыццём. Асвечаная ў храме ў гэты дзень соль лiчылася адным з самых моцных абярэгаў. Некалькi яе драбочкаў зашывалi ў чырвоны мяшэчак i заўсёды насiлi з сабой. Калi не было магчымасцi асвяцiць соль у храме, яе ў ноч з серады на чацвер выстаўлялi на адкрытае паветра. Лiчылася, што яна ў гэту ноч таксама становiцца святой (як вада ва ўсiх рэках на Вадохрышча).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter