За «Рыбамi» з’явяцца «Насякомыя»

Выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» працягвае выпуск кнiг серыi «Зямля мая». Год назад выйшлi ў свет «Звяры», потым «Птушкi» i «Раслiны», а ў самы блiжэйшы час у крамах i бiблiятэках рэспублiкi з’явяцца «Рыбы. Калi рэкi беглi вольна…». Як паведамiў аўтар кнiгi, навуковы супрацоўнiк Iнстытута заалогii НАН Беларусi Аляксандр Зубей, у ёй сабрана найбольш поўная iнфармацыя аб знiкаючых i ўжо знiкшых у Беларусi вiдах рыб: асятровых, ласосевых, сiгавых... Да канца гэтага года «Мастацкая лiтаратура» ўслед за «Рыбамi» плануе выдаць «Насякомых». Усяго ж з серыi «Зямля мая» павiнны выйсцi ў свет 8 тэматычных кнiг.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter