За пяць крокаў
26.04.2014
Тым, хто плануе прыняць удзел ва ўступнай кампаніі гэтага года, трэба быць напагатове. Ужо праз пяць дзён пасля чарады свят будзе дадзены старт уступнай кампаніі гэтага года. З 2 мая пачнецца запіс на цэнтралізаванае тэсціраванне. Прадоўжыцца ён да 1 чэрвеня ўключна. З 27 чэрвеня па 1 ліпеня — рэгістрацыя для ўдзелу ў рэзервовы дзень. У кожнай вобласці і ў Мінску вызначаны ўстановы адукацыі, на базе якіх будзе праходзіць гэтая працэдура.
Нагадаем, што пастановай Міністэрства адукацыі ад 9 красавіка . № 32 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2014 годзе» зацверджаны графік правядзення ЦТ. Першае выпрабаванне — па беларускай мове — пройдзе 14 чэрвеня, 15 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову, 17 чэрвеня — грамадазнаўства, 19 чэрвеня — біялогію, 20 чэрвеня — матэматыку, 22 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 23 чэрвеня — хімію, 24 чэрвеня — фізіку, 25 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу, 27 чэрвеня — замежныя мовы, 28 чэрвеня — геаграфію. Усе выпрабаванні традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.
Рэзервовым днём для правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, якое пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, стане 5 ліпеня (субота).