За працу — памяць і пашана

Мемарыяльная дошка ў гонар акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Махнача адкрыта ў Мінску
Мемарыяльная дошка ў гонар акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Махнача адкрыта ў Мінску.

Мемарыяльная дошка ўсталявана да 90-годдзя вучонага на будынку Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця дошкі намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Рахманаў, Аляксандр Махнач — выдатны вучоны, які ўнёс значны ўклад у развіццё геалагічнай навукі. “Ён быў у ліку першаадкрывальнікаў беларускай нафты, удзельнічаў у вывучэнні геалагічных матэрыялаў, атрыманых са свідравін, якія ўскрылі ў нашай краіне калійныя солі”, — сказаў ён.
Аляксандрам Махначом створана беларуская літалагічная школа, праведзена сур’ёзная работа па падрыхтоўцы геалагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, ён аўтар больш 400 навуковых публікацый, у тым ліку 30 манаграфій.

90-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Махнача была прысвечана і міжнародная канферэнцыя “Актуальныя праблемы геалогіі Беларусі і сумежных тэрыторый”.

Вольга Бурмістрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter