«За подпиской каждый рыскай»

К БОЛЬШОМУ рывку по росту тиража готовилась центральная крестьянская газета Беларуси «Беларуская вёска» (так в 20-е годы называлась наша газета-сельчанка). Она учила селянина, как лучше обрабатывать землю, чтобы и с маленького надела получать больше урожая, как по-хозяйски досматривать скот, выбирать хороших корову и коня. Советовала, где получить кредит, семена, сельскохозяйственные машины и орудия и на каких условиях.

Даже председателя ЦИК Червякова приглашали по «вызову»...

К БОЛЬШОМУ рывку по росту тиража готовилась центральная крестьянская газета Беларуси «Беларуская вёска» (так в 20-е годы называлась наша газета-сельчанка). Она учила селянина, как лучше обрабатывать землю, чтобы и с маленького надела получать больше урожая, как по-хозяйски досматривать скот, выбирать хороших корову и коня. Советовала, где получить кредит, семена, сельскохозяйственные машины и орудия и на каких условиях.

Начав 1925-й год с 4400 экземпляров, «Беларуская вёска» к концу 20-х годов стала настоящим лидером по тиражу. В 1931 год она вошла с тиражом около 100000 экземпляров!

А чем брала наша крестьянская газета?

К примеру, на ее авторитет работали аж 8 приложений: литературно-художественный двухмесячник «Чырвоны сейбіт», «Спажывецкая кааперацыя» и другие.

Годовые подписчики получали бесплатно настольный крестьянский календарь «Беларускай вёскі» (объемом в 80 страниц).

Газета проводила лотереи для лучших распространителей газеты. Здесь выигрыши были особенно крупными.

Ввела страхование подписчиков.

Была и такая любопытная (и неповторимая позже) форма подписки — вызов через газету: я подписался — подпишитесь и вы. Даже первое лицо республики, председателя ЦИК Беларуси Червякова, приглашали подписаться на «Беларускую вёску» по «вызову».

Об этих «фирменных» приемах «Беларускай вёскі» — для увеличения числа подписчиков — читатели «БН» узнают из следующих заметок.

«Конкурс! Конкурс!»

«Беларуская вёска» аб’яўляе конкурс на лепшага распаўсюджвальніка газеты.

За жнівень, верасень, кастрычнік 1925 г. кожнаму трэба сабраць не менш 200 падпісчыкаў.

Якія будуць прэміі:

першая — конь,

другая — карова,

трэцяя — арфа-сарціроўка,

чацвёртая — сячкарня,

пятая — сепаратар,

шостая — добры зімовы кажух,

сёмая — тавар на боты,

восьмая — новыя камашы,

дзявятая — гадзіннік,

дзясятая — плуг (сістэмы «сухені»).

У тым раёне, дзе будзе сабрана найбольш падпісчыкаў на «Беларускую вёску», будзе пастаўлены радыёпрыёмнік з гучнагаварыцелем. Пры яго дапамозе 50—150 чалавек сялян могуць слухаць усякія навіны не толькі з Мінска, але і з Масквы.

Таму раёну, дзе будзе сабрана найбольш падпісчыкаў, Мінскае акруговае зямельнае кіраўніцтва выдае таксама сартавальную машыну для калектыўнага карыстання сялян.

Управа Беларускага дзяржаўнага страхавання перадае ў такі раён пажарны абоз з усімі прыладамі.

Цэнтраземсклад дае дармова раёну адну сарціроўку.

Беларускі сельскагаспадарчы банк дармова перадае ў такі раён малатарню сістэмы Ланца.

Мінскі акруговы камітэт КП(б)Б дорыць раёну бібліятэку.

Першаму раёну, акрамя ўсіх прэмій, дадаткова дармова даецца: малатарня з прывадам, сартавальная машына і рэнтгенаўскі кабінет.

Сельсаветы і райвыканкамы!

Кааператывы!

Працаўнікі хат-чытальняў і настаўнікі!

Дапамагайце праводзіць конкурс! Збірайце падпісчыкаў на «Беларускую вёску». («Беларуская вёска», 1925 г.)

Застрахуем усіх падпісчыкаў

«Падпісчыкі «Беларускай вёскі» будуць застрахаваны ад усякіх няшчасных здарэнняў. Кожны падпісчык у выпадку няшчаснага здарэння атрымае ад Беларускай управы дзяржаўнага страхавання 100 рублёў». («Беларуская вёска», 1925 г.)

«Мы выклікаем...»

Жардзецкі Рыгор: «Я, селянін вёскі Якубавічы Лагойскага раёна, выпісваю «Беларускую вёску» на паўгода і выклікаю выпісаць такіх таварышаў: Вашкевіча Юзю, старшыню сельсавета, Букатую Юльку, настаўніцу Янушкавіцкай школы, Вяжэвіч Мар’ю, настаўніцу Стаецкай школы, Булыга Ліду, настаўніцу Рацькаўскай школы... (Заўвага Л. Ш. — усяго 17 чалавек)».

Паўлюк Трус (паэт): «У парадку культурнага шэфства над вёскай выпісваю для Нізаўскай ячэйкі ЛКСМБ два экзэмпляры газеты «Беларуская вёска» на паўгода і заклікаю таварышаў... (называюцца прозвішчы)».

З. Паваротны: «Па выкліку Паўлюка Труса выпісваю для хаты-чытальні сваёй вёскі Жараўка Смілавіцкага раёна 2 экзэмпляры неабходнай селяніну газеты «Беларуская вёска» да канца гэтага года і ў сваю чаргу выклікаю выпісаць не менш наступных таварышаў... (Заўвага Л. Ш. — ідзе пералік 20 прозвішчаў, яшчэ раз выклікалі Паўлюка Труса)».

Пятро Глебка (паэт): «Па выкліку Паўлюка  Труса  выпісваю  для  вёскі В. Усы 3 экзэмпляры «Беларускай вёскі» на 3 месяцы і выклікаю выпісаць не менш наступных таварышаў...» (Заўвага Л. Ш. — з дзясятак прозвішчаў называецца).

Выйгрыш па латарэі — 30 пародзістых парасят

«Сёння «Беларуская вёска» пачынае друкаваць выйгрышныя нумары латарэі «Беларускай вёскі». У латарэі разыгрываюцца: 3 швейныя машыны, суконныя касцюмы, тавар на 10 пар ботаў, жаночыя хусткі, гадзіннікі, плугі, косы, сярпы, 30 пародзістых парасят, прышчэпы...

Гадавыя падпісчыкі атрымаюць тры латарэйныя білеты, а паўгадавыя — адзін». («Беларуская вёска», 1925 г.)

Наш материал в сегодняшней газете-сельчанке назван «За подпиской каждый рыскай». Этот выразительный заголовок я отыскала, когда листала газету «Магілёўскі селянін» за 1925 год. По-современному мы бы сказали: «слоган». Точно передающий и смысл нынешних подписных кампаний на периодику. Ведь так?

Архивариус Ленина ШУМАН, журналист-ветеран «Белорусской нивы»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter