За планшэтам у кіно

У калінкавіцкім кінатэатры праводзяць латарэю для гледачоў

У калінкавіцкім кінатэатры праводзяць латарэю.

Пасля сеанса гледачам прапануюць пакінуць уваходны білет з кантактнымі данымі ў спецыяльнай скрынцы. Усе сабраныя тут білеты раз у квартал становяцца латарэйнымі. Розыгрыш праводзяць работнікі кінатэатра. Днямі вызначалі першага ўладальніка каштоўнага прыза — планшэта. Ім аказаўся работнік Калінкавіцкага малочнага камбіната Арцём Мароз.

Па словах галоўнага бухгалтара кінатэатра Алены Гаўрылавай, дзякуючы латарэі колькасць гледачоў узрастае.

Дарэчы, калінкавіцкім кінааматарам у другім квартале таксама падрыхтаваны сюрпрыз: розыгрыш сучаснай акустычнай сістэмы. У снежні ў горадзе вызначаць самага актыўнага гледача года, якога таксама заахвоцяць падарункам. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter