За «Мір» прагаласуюць турысты
18.12.2010 19:20:15
Замкавы комплекс «Мір», выдатны твор беларускага дойлідства, прыняў першых наведвальнікаў. Кожны жадаючы мог трапіць у замак бясплатна ўчора і сёння з 10 да 18 гадзін.
МІРСКІ ЗАМАК — першы архітэктурны помнік Беларусі, які ўнесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Замак “перажыў” шэраг эпох, насычаных палі- тычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі. Адноўлены, ён і сёння з’яўляецца нацыянальным і культурна-гістарычным цэнтрам, сведчыць пра важнае месца Беларусі ў еўрапейскай гісторыі.
Рэстаўрацыйныя працы ў замку пачалі праводзіцца актыўна з 2003 года. Штогод вылучалася больш за 10 мільярдаў рублёў. У бягучым годзе гэтая сума склала каля 27 мільярдаў. Рэстаўрацыя фінансавалася з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Другая чарга (2010—2012 гг.) рэстаўрацыі замкавага комплексу прадугледжвае рэканструкцыю двух гістарычных паркаў — рэгулярнага італьянскага і пейзажнага англій- скага.
Чым замак здзівіў першых наведвальнікаў? У ім сабрана 867 унікальных прадметаў абсталявання і побыту XVII—XIX стагоддзяў. Сярод іх вылучаюцца рэдкія экспанаты, напрыклад, слуцкі пояс у двух фрагментах — адзін з асноўных элементаў касцюма багатага беларускага шлях- ціча. Ён вырабляўся з тонкіх шаўковых залатых і срэбных нітак. Набыты і дзве фламандскія шпалеры XVII—XVIII стагоддзяў — пакуль адзіныя ў музейных зборах Беларусі. Шпалера “Паляванне на тура”, вытканая ў Фландрыі, — першая такога
Усяго тут створана 39 музейных экспазіцый. Асобныя залы прысвечаны ўладальнікам замка — Іллінічам, Радзівілам, Віт- генштэйнам і Святаполк-Мірскім.
Выставы знаёмяць з побытам мінулых стагоддзяў, распавядаюць пра гісторыю роду і лад жыцця ўладальнікаў замка, здзіўляюць сапраўды ўнікальнымі прадметамі мэблі — куфрамі, шафамі, а яшчэ калекцыяй зброі, рэканструкцыяй рыцарскіх даспехаў і старажытнымі музычнымі інструментамі, творамі жывапісу… Незабыўная атмасфера да- паўняецца выкарыстаннем інавацыйных метадаў экспанавання, відэакамп’ютарнымі эфектамі, слайд- фільмамі і відэасюжэтамі, аўдыёгідамі.
Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»
НА ЗДЫМКАХ: у Мірскім замку.
Фота БЕЛТА