За «Мір» прагаласуюць турысты

МІРСКІ ЗАМАК — першы архітэктурны помнік Беларусі, які ўнесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Замак “перажыў” шэраг эпох, насычаных палі- тычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі. Адноўлены, ён і сёння з’яўляецца нацыянальным і культурна-гістарычным цэнтрам, сведчыць пра важнае месца Беларусі ў еўрапейскай гісторыі.

Замкавы комплекс «Мір», выдатны твор беларускага дойлідства, прыняў першых наведвальнікаў. Кожны жадаючы мог трапіць у замак бясплатна ўчора і сёння з 10 да 18 гадзін.

МІРСКІ ЗАМАК — першы архітэктурны помнік Беларусі, які ўнесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Замак “перажыў” шэраг эпох, насычаных палі- тычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі. Адноўлены, ён і сёння з’яўляецца нацыянальным і культурна-гістарычным цэнтрам, сведчыць пра важнае месца Беларусі ў еўрапейскай гісторыі.

Як ужо паведамляла «Белорусская нива», Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць агледзеў адрэстаўрыраваны Мір- скі замкавы комплекс.

Рэстаўрацыйныя працы ў замку пачалі праводзіцца актыўна з 2003 года. Штогод вылучалася больш за 10 мільярдаў рублёў. У бягучым годзе гэтая сума склала каля 27 мільярдаў. Рэстаўрацыя фінансавалася з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Другая чарга (2010—2012 гг.) рэстаўрацыі замкавага комплексу прадугледжвае рэканструкцыю двух гістарычных паркаў — рэгулярнага італьянскага і пейзажнага англій- скага.

Чым замак здзівіў першых наведвальнікаў? У ім сабрана 867 унікальных прадметаў абсталявання і побыту XVII—XIX стагоддзяў. Сярод іх вылучаюцца рэдкія экспанаты, напрыклад, слуцкі пояс у двух фрагментах — адзін з асноўных элементаў касцюма багатага беларускага шлях- ціча. Ён вырабляўся з тонкіх шаўковых залатых і срэбных нітак. Набыты і дзве фламандскія шпалеры XVII—XVIII стагоддзяў — пакуль адзіныя ў музейных зборах Беларусі. Шпалера “Паляванне на тура”, вытканая ў Фландрыі, — першая такога кшталту і адзіная ў рэспубліцы. Яна была створана каля 400 гадоў таму. У большасці краін Еўропы туры зніклі ў XV стагоддзі, але ў беларускіх пушчах іх можна было сустрэць яшчэ ў XVI стагоддзі. Апошняя жывёліна была забіта ў 1627 годзе. Таму сапраўдным рарытэтам з’яўляецца ўнікальны экспанат — рогі тура, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, якія ўпрыгожваюць інтэр’ер “Сталовай хаты”. Другі такі экземпляр маецца толькі ў Гродзенскім замку. Рэдкім ваенным экспанатам з’яўляецца і барабан, які выкарыстоўваўся ў радзіві- лаўскай кавалерыі ў XVIII стагоддзі, а таксама асаб- лівую цікавасць выклікаюць ядры гармат, геаграфічная карта пачатку XVII стагоддзя, чорная сасна ў парку (узрост дрэва недзе 800 гадоў!), “Галава барана” на сцяне з відам на стаў. Існуе легенда: пакуль будзе цэлая гэта галава — будзе стаяць і замак…

Усяго тут створана 39 музейных экспазіцый. Асобныя залы прысвечаны ўладальнікам замка — Іллінічам, Радзівілам, Віт- генштэйнам і Святаполк-Мірскім.

Выставы знаёмяць з побытам мінулых стагоддзяў, распавядаюць пра гісторыю роду і лад жыцця ўладальнікаў замка, здзіўляюць сапраўды ўнікальнымі прадметамі мэблі — куфрамі, шафамі, а яшчэ калекцыяй зброі, рэканструкцыяй рыцарскіх даспехаў і старажытнымі музычнымі інструментамі, творамі жывапісу… Незабыўная атмасфера да- паўняецца выкарыстаннем інавацыйных метадаў экспанавання, відэакамп’ютарнымі эфектамі, слайд- фільмамі і відэасюжэтамі, аўдыёгідамі.

Замкавы комплекс «Мір» — самы запатрабаваны турыстычны аб’ект Беларусі, стаў адным з яе сімвалаў. Па прыблізных падліках, у 2010 годзе замак наведае больш за 180 тысяч турыстаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, а ў 2011-м гэта лічба павялічыцца ў некалькі разоў.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

НА ЗДЫМКАХ:  у Мірскім замку.

Фота БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter