За “лініяй фронту”

Тэрміны часоў “халоднай вайны” даволі добра адчуваюць сябе ў сучасным міжнародным лексіконе: у эфіры зноў усплываюць “лінія фронту” і “прыфрантавыя дзяржавы”. Карацей кажучы, узнікаюць новыя відавочныя лініі падзелу ў Еўропе. А ўсё таму, што падзеі ва Украіне Усходам і Захадам трактуюцца па-свойму.
Тэрміны часоў “халоднай вайны” даволі добра адчуваюць сябе ў сучасным міжнародным лексіконе: у эфіры зноў усплываюць “лінія фронту” і “прыфрантавыя дзяржавы”. Карацей кажучы, узнікаюць новыя відавочныя лініі падзелу ў Еўропе. А ўсё таму, што падзеі ва Украіне Усходам і Захадам трактуюцца па-свойму.

Уладзімір Пуцін, ацэньваючы ваенна-палітычную сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, зрабіў выснову, што на Данбасе сёння ваюе не рэгулярная украінская армія, а сапраўдны “легіён
НАТА”. Сэнс гэтай заявы расійскага Прэзідэнта ў тым, што ў армейскіх і добраахвотных нацыяналістычных фарміраваннях, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі Кіева супраць апалчэнцаў, усё больш сустракаюцца іншаземныя наёмнікі і інструктары з ЗША і розных еўрапейскіх краін.

Чарговая антырасійская рыторыка прагучала днямі з вуснаў памочніцы дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыі Нуланд. Дыпламат параіла НАТА ўмацаваць абарону “прыфрантавых дзяржаў”, што мяжуюць з Украінай, і заклікала Паўночнаатлантычны альянс “як мага хутчэй стварыць камандныя цэнтры і цэнтры кантролю ва ўсіх шасці краінах, якія знаходзяцца на лініі фронту”. Праўда, спадарыня Нуланд не ўдакладніла, якія дзяржавы маюцца на ўвазе. Суседзі Украіны — Расія, Беларусь, Малдова, Румынія, Венгрыя, Славакія і Польшча. І толькі апошнія чатыры з іх — краіныудзельніцы альянсу. Масмедыя літаральна расклалі спіч заакіянскага палітыка ў Брукінгскім інстытуце на цытаты: “Паўночнаатлантычны альянс — гэта абарончы саюз, мэта якога — стрымліванне агрэсіі”, а “санкцыі прызначаны не для аслаблення Расіі, а для змены яе палітыкі ва Украіне”.

Нагадаю, стасункі паміж Расіяй і НАТА рэзка пагоршыліся з-за падзей ва Украіне: было спынена любое ваеннае супрацоўніцтва бакоў, у тым ліку сумесныя вучэнні.

Аднак ціск на Расію будзе працягнуты і далей. Галоўнай тэмай бліжэйшай лютаўскай сустрэчы міністраў абароны краін НАТА стане “патэнцыяльная ядзерная пагроза з боку Расійскай Федэрацыі”.

Але і Украіну натаўцы не хочуць браць у гарачыя абдымкі, пакуль гэта краіна не вырашыць свае тэрытарыяльныя спрэчкі. Паводле слоў Роберта Пшэля, прадстаўніка арганізацыі ў Маскве: “Уступленне ў альянс — гэта заўсёды працэс доўгатэрміновы. Украіна нават такой замовы не падавала”.

Крыху больш за месяц таму Вярхоўная Рада прыняла Закон аб адмене пазаблокавага статусу Украіны. У дакуменце замацавана: палітыка афіцыйнага Кіева накіравана на атрыманне паўнавартаснага членства ў Паўночнаатлантычным альянсе і інтэграцыю ў Еўрасаюз.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter