За крытыкай — праграма дзеянняў

На пазачарговым па-сяджэннi Гомельскага аблвыканкома разгледжаны мерапрыемствы па выкананнi крытычных заўваг i прапаноў, выказаных Аляксандрам Лукашэнкам на справаздачы кiраўнiцтва вобласцi перад Прэзiдэнтам 16 сакавiка.
На пазачарговым па-сяджэннi Гомельскага аблвыканкома разгледжаны мерапрыемствы па выкананнi крытычных заўваг i прапаноў, выказаных Аляксандрам Лукашэнкам на справаздачы кiраўнiцтва вобласцi перад Прэзiдэнтам 16 сакавiка. Праграма такiх мерапрыемстваў (каля 150) створана ў рэгiёне, рэалiзацыя яе пачалася. Як адзначалася падчас абмеркавання першым намеснiкам кiраўнiка прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi Аляксандрам Папковым, у цэлым на Гомельшчыне назiраюцца станоўчыя тэндэнцыi для далейшага развiцця эканамiчнага патэнцыялу рэгiёна. У сельгаспрадпрыемствах вобласцi адносна добра праходзiць зiмоўка грамадскага статка, добрыя вiды на ўраджай азiмых культур. Разам з тым тут яшчэ iснуе шэраг нявырашаных праблем. Значная доля такiх «вузкiх месцаў» – у аграрным сектары рэгiёна. Да прыкладу, тут застаюцца адкрытымi пытаннi стварэння якаснай кармавой базы ў грамадскай жывёлагадоўлi, плямы на ў цэлым добрым iмiджы вобласцi – стратныя гаспадаркi, адсутнiчае тут сiстэма ў выкананнi Дырэктывы кiраўнiка дзяржавы № 1. Мiж тым сёлета хлебаробы рэгiёна ставяць задачу атрымаць амаль 900 тысяч тон збожжа, а ў наступным выйсцi на мiльён тон. Як адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкома Аляксандр Якабсон, кадры вобласцi здольныя пераўтварыць выказаныя Прэзiдэнтам крытычныя заўвагi i прапановы ў вынiковыя дзеяннi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter