В прошлом году в ОАО «Рассвет» имени К. П. Орловского» выручка от реализации картофеля составила 395 тысяч рублей, а рентабельность — 65,4 процента

За хлебам першым — хлеб другі

Бульбу ў Кіраўскім раёне ў значных аб’ёмах вырошчвае фактычна адна гаспадарка — ААТ «Рассвет» имени К. П. Орловского». Ці ёсць сэнс ёю займацца, наколькі фінансава апраўдвае сябе культура? Аказваецца, яшчэ як. У мінулым годзе выручка ад яе рэалізацыі склала 395 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць — 65,4 працэнта. Як кажуць, каментарыі залішнія…

Сарціроўка клубняў у бульбасховішчы.

Сёлета другі хлеб таксама ўрадзіў! Як адзначыў брыгадзір аднаго з участкаў Сяргей Бяляўскі, у сярэднім каля 300 цэнтнераў клубняў атрымліваюць з кожнага гектара. І гэта пры тым, што лета сёлета было засушлівым. Асабліва радуе гатунак «каралева ганна», добра сябе паказалі правераныя раней «мемфіс», «сельвана», «скарб».

Уся бульба дастаўляецца ў сховішча, разлічанае на тры тысячы тон, час яе рэалізацыі надыдзе пазней…

Задаволены ўраджаем другога хлеба механізатар Юрый БЯЛЯЎСКІ.

Але ўжо і зараз продаж рассветаўскай бульбы наладжаны ў гандлёвых кропках сельгаставарыства. Тавар на прылаўках не залежваецца. Жыхары райцэнтра і не толькі спяшаюцца зрабіць запасы на зіму, і другі хлеб традыцыйна займае сярод іх адно з самых пачэсных месцаў.

Аляксандр ХАХЛОЎ

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter