Опера, соната, симфония: сколько платят авторам за создание серьезной музыки

За чый кошт балет?

Кожны творца хоча быць паспяховым, а значыць, прызнаным. Пісьменнік — каб яго кнігі выдавалі і чыталі. Мастак — каб яго работы куплялі і разумелі. А што кампазітар? Не аўтар папсы, а той, хто піша акадэмічную музыку з надзеяй, што яна будзе выканана. Карэспандэнт «Р» разбіралася, як трапляюць кампазітарскія сачыненні да слухача, а таксама высвятляла, хто і пачым купляе сур’ёзную музыку.

Кампазітар: прафесія ці хобі

Канстанціну Яськову — 36. Скончыў музычнае вучылішча ў Гродне і Акадэмію музыкі ў Мінску. Прафесійны кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор. Аўтар камерных, сімфанічных, вакальна-інструментальных і харавых твораў, шматлікіх апрацовак, пералажэнняў, інструментоўкі, аранжыровак, музыкі для тэатра, кіно, спецыяльных мастацкіх і фестывальных праектаў. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Ужо гадоў дзесяць кампазітар Канстанцін Яськоў працуе, як кажуць, без халастых стрэлаў.
Працуе ў розных музычных жанрах і стылях. Удзельнік шэрагу замежных праектаў, канцэртаў, фестываляў сучаснай музыкі. Супрацоўнічае з прафесійнымі і аматарскімі калектывамі, музыкантамі Беларусі і іншых краін Еўропы. Сярод заказчыкаў і выканаўцаў яго сачыненняў вядучыя творчыя калектывы краіны — Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная капэла імя Р. Шырмы, капэла Sonorus.

Паспяховы сучасны кампазітар? Сам Канстанцін кажа, хутчэй — так, чым не, але:

— Паспяховы адносна тутэйшага асяроддзя, а гэта, вядома, не паказчык. Сапраўдны поспех — сусветнае імя і прызнанне. Пакуль мае выхады за межы краіны эпізадычныя, над гэтым трэба яшчэ працаваць, дамагацца большага. У цэлым я не вельмі займаюся самапрасоўваннем. Думаю, на самай справе не кампазітар павінен гэта рабіць, а зацікаўленыя ў яго творах выканаўцы або іх менеджары, дырэктары. У нас жа публіка ў большай ступені ходзіць не на аўтара музыкі, а на выканаўцу, калектыў, дырыжора. Яны нясуць музыку да слухача, шукаюць, выбіраюць нешта новенькае, сучаснае для сваіх канцэртных праграм. Так што ў справе прасоўвання кампазітар у меншай ступені можа нешта вырашыць, яго задача – сачыняць запатрабаваную музыку. На жаль, пакуль наладжанай, дакладнай сiстэмы ўзаемадзеяння кампазітара з выканаўцамі і адпаведна са слухачамі ў нас няма.

Тым не менш на адсутнасць увагі да сваёй творчасці Канстанцін не скардзіцца. Заказы ёсць. Кажа, знаёмыя і сябры-музыканты, кіраўнікі харавых, аркестравых калектываў чарадой просяць напісаць творы ці то з нейкай нагоды, ці то ў новую канцэртную праграму, ці то на пэўную тэму. Праблема, хаця б паспець зрабіць усё. Ужо гадоў дзесяць няма ў кампазітара Яськова такой практыкі, каб складваць створанае ў стол, а пасля думаць, куды дзець. Працуе, як кажуць, без халастых стрэлаў. Хоць прызнаецца: пражыць толькі з сачынення акадэмічнай музыкі сёння нерэальна — і канстатуе, што ў цяперашніх умовах кампазітар — больш хобі, чым прафесія.

Колькі каштуе саната?

І ўсё ж, кажучы словамі класіка, ці можна рукапіс прадаць?

Уявім сітуацыю. Прыйшоў да кампазітара Яськова выканаўца Н. і просіць напісаць для яго канцэрт ці санату. Колькі запросіць аўтар? Канстанцін смяецца і адмоўна круціць галавой:

— Пра гэта — маўчу. Раптам нізкую суму назаву, калегі па цэху могуць пакрыўдзіцца, скажуць, збіваю цану. Адкажу так: арыенціры для беларускіх кампазітараў — тыя расцэнкі, якімі карыстаецца ў рабоце дзяржаўная закупачная камісія. Сумы там пазначаны ў базавых велічынях. Кошт твора залежыць ад жанру: адна справа — харавая мініяцюра, іншая — кантата з хорам і аркестрам. Але не ва ўсіх жанрах разбежка ў кошце вялікая. Можа, максімум 10 базавых велічынь, плюс-мінус. З майго досведу: для буйнога твора гучаннем ад паўгадзіны да 50 хвілін, напрыклад канцэрта ці сімфоніі, вышэйшая планка — каля 2 тысяч рублёў. Наогул, у сённяшніх умовах дзяржзаказ — самы рэальны для кампазітара спосаб выхаду да слухача. Творы буйных формаў для філарманічных калектываў пішуцца аўтарам з разлікам толькі на тое, што яны прададуцца праз «рэпертуарку».

Ноты ўсіх закупленых для выканання музычных твораў можна знайсці ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі.

«Рэпертуаркай» музыканты па старой звычцы скарочана называюць Савет па набыцці музычных твораў беларускіх кампазітараў. Гэты кансультатыўны мастацка-экспертны орган Міністэрства культуры працуе на грамадскіх пачатках, у яго склад уваходзяць адзін супрацоўнік ведамства і кампазітары, музыказнаўцы, прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі ў сферы культуры, вядучыя дзеячы музычнага мастацтва краiны.

Савет збіраецца штогод, праслухоўвае і абмяркоўвае новыя музычныя творы, дае ім мастацкую ацэнку, вызначае жанр, рэкамендуе лепшыя для набыцця Міністэрству культуры з мэтай уключэння ў бягучы рэпертуар калектываў, выканаўцаў, устаноў адукацыі ў галіне культуры, вызначае памер аплаты аўтарам.

Падаць свае опусы на адбор можа любы кампазітар. Прапановы прымаюцца ад усіх. Праўда, рукапіс нот не возьмуць. Ёсць для заяўкі пэўныя тэхнічныя патрабаванні: твор павінен быць запісаны ў выкананні, партытура – адпаведна аформлена, пераплецена і гэтак далей.

У савеце працуюць чатыры секцыі і камісіі: сімфанічна-харавой, камернай, эстраднай і дзіцячай музыкі, дакладней, музыкі для навучання дзяцей, педагагічнага рэпертуару. 

Рэкамендаваныя экспертамі сачыненні закупляюцца Міністэрствам культуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Дарэчы, з пункта гледжання аўтарскага права ўсё досыць гнутка. Ужо набыты твор кампазітар і надалей можа публікаваць, аддаваць выконваць, дзе захоча, і атрымліваць за гэта аўтарскія ганарары.

Прэм’ера «Кросны Макошы».

Рэзідэнт у аркестры

У мінулым канцэртным сезоне Канстанцін Яськоў першым у краіне паспрабаваў свае сілы ў папулярнай за мяжой музычнай форме composer-in-residence, гэта значыць, быў запрошаны да доўгатэрміновага супрацоўніцтва для стварэння музыкі канкрэтнаму выканаўцу — Дзяржаўнаму камернаму аркестру. Кіраўнік калектыву маэстра Яўген Бушкоў тады не хаваў захаплення: працэс займальны, твор пішацца аўтарам тут і цяпер, перадаецца ў аркестр, калі яшчэ чарніла на партытуры не высахла. Дарэчы, сачыненняў у выніку рэзідэнцтва ў кампазітара тады атрымалася нават два — «Кросны Макошы», містэрыя для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна, створаная на аснове аўтэнтычных народных песень, і рэканструкцыя сімфоніі XVIII—XIX стагоддзяў невядомага беларускага аўтара з так званай Забельская калекцыі, унікальнага рукапіснага нотнага зборніка, знойдзенага нашымі даследчыкамі ў архівах Вільнюса.

Канстанцін Яськоў гэты творчы вопыт таксама называе цікавым і карысным для ўсіх, але да свайго тытула кампазі-тара—рэзі-дэнта—першаадкры-вальніка ставіцца стрымана, маўляў, ёсць і акрамя яго тыя, хто пастаянна працуе з канкрэтнымі калектывамі: Ларыса Сімаковіч — з Белдзярж-філармоніяй, Вячаслаў Кузняцоў — з Вялікім тэатрам, Алег Хадоска — з музычным. Але няма галоўнага — таго, што прадугледжвае сапраўдны статус composerin-residence – гарантаванай грашовай падзякі, якая дазваляла б аўтару лёгка адсунуць у бок усе іншыя справы, узяць творчы водпуск на асноўнай працы і з галавой акунуцца ў новы праект. Гэта пытанне, лічыць кампазітар, варта было б надалей прадугледзець. Бо намаганні аўтара для напісання буйнога музычнага твора, як, напрыклад, балет, — каласальныя, асабліва калі гатовы твор чакаюць у кароткі тэрмін.

Сёлета на разгляд закупачнай камісіі Канстанцін Яськоў падаў два свае буйныя сачыненні — харавое і вакальна-сімфанічнае. Чакае выніку. Вердыкт экспертаў стане вядомы да канца года. Маэстра спадзяецца, што без свайго роду навагодняй прэміі ад Мінiстэрства культуры яго кампазітарская дзейнасць не застанецца і творы купяць. Праўда, жартуе, што з пункта гледжання камерцыйнага — не найлепшы ход падаваць дзве заяўкі ў адну секцыю — сімфанічна-харавую. Разважае: пройдзе адбор альбо адно сачыненне, альбо два, але танней. Словам, амаль як у той вядомай гісторыі з ракамі: адзін — па пяць, а калі два, то па тры.

КОМПЕТЕНТНО

Закуплено – к исполнению!

Татьяна ПАРХАМОВИЧ, заместитель начальника отдела профессионального искусства управления искусств Министерства культуры:

— Все, что касается приобретения произведений, делается в соответствии с законодательством об авторском праве. Но с учетом того, что на эти цели тратятся бюджетные средства, Министерством культуры утверждены рекомендации о порядке определения размеров вознаграждения автору или авторскому коллективу за музыкальные произведения и литературные, которые являются частью музыкального произведения, например, слова или либретто.

При осуществлении государственных закупок музыкальных произведений действует приложение, где указаны размеры вознаграждений автору в базовых величинах. Конкретный размер вознаграждения определяет Художественный совет Министерства культуры по приобретению музыкальных произведений белорусских авторов. Для приобретения музыкальных произведений за счет средств местных бюджетов облисполкомы и Минский горисполком могут на основе рекомендаций совета при Министерстве культуры создавать свои советы.

Основной при определении размера вознаграждения автору — художественный критерий. Прежде всего роль играют такие факторы, как безупречная организация формы произведения, соответствие сценическому и техническому решению, художественному замыслу, наличие яркой музыкальной образности, эмоциональной емкости, ассоциативное богатство, убедительность, завершенность оригинального авторского решения, целостность сочинения, соответствие художественным ценностям современной мировой музыкальной культуры. Также обращается внимание на соответствие произведения нормам жанра, его пригодность для широкого публичного исполнения или для использования по узкоспециальному назначению, есть требования к единству содержания и формы, использованию художественных средств для донесения замысла автора, актуальности сочинения и ряд других.

Для примера можно привести некоторые рекомендуемые ставки в разных жанрах. Опера многоактная – 170–320 базовых величин, балет – 142–290 базовых величин, симфония – от 50 до 140 базовых величин, кантата для хора без сопровождения или в сопровождении симфонического оркестра — 30—80 базовых величин, небольшое одночастное произведение для оркестров различных составов, то есть пьеса, – от 3 до 15 базовых величин. Музыка к песне с оркестровкой или аранжировкой — от 3 до 20 базовых величин, а просто клавир маленьких песен, например для детского сада, которые тоже нужны, – от 3 до 15 базовых величин. Но это не означает, что совет просто совсем минимум в цене ставит. Нижняя оценка существует для того, чтобы ее денежная сумма была не ниже уровня затрат автора на создание произведения.

В художественный совет входят композиторы, музыковеды, педагоги, музыканты, большое количество хоровых, симфонических дирижеров. Они и принимают решение. Ведь речь идет в основном о крупных сочинениях, поддержке профессиональной композиторской школы, популяризации современных авторов. Все, что закупается, не лежит, а исполняется. Большинство произведений звучат в Белгосфилармонии – это главная площадка, а ее коллективы — основные исполнители. К слову, к деятельности совета подключилась и Национальная библиотека. В ее фонде теперь остаются ноты всех приобретаемых произведений. 

Работа в совете идет в тесной связке: композиторы, исполнители и государство, которое стремится финансово поддержать авторов и заинтересовать их к дальнейшему творчеству. По-моему, мы единственная страна на постсоветском пространстве, где такая форма поддержки композиторов существует. К примеру, в 2016 году за счет средств республиканского бюджета приобретены сочинения на сумму 61 341 рубль, в 2017-м – закуплено более 140 произведений разных жанров на сумму 63 687 рублей. По итогам этого года работа совета еще не завершена, но предполагаемая сумма на закупки запланирована не меньше предыдущей.

svirko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter