За буслам на веласіпедзе

Веласіпедысты прымуць удзел у акцыі ўліку белага бусла

Яшчэ адзін фармат велапакатушак дасць магчымасць аматарам прыроды не толькі павандраваць, але і прыняць удзел у цікавай акцыі міжнароднага ўліку белага бусла.

Як удакладніла супрацоўнік па рабоце з валанцёрамі ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Анастасія Кузьмянкова, каб прыняць удзел у акцыі, трэба абраць населены пункт ці раён, які плануеце абследаваць адзін ці разам з сябрамі. Інфармацыю пра месцы, куды вы збіраецеся накіравацца, трэба даслаць на скрыню ulikibuslou2014@gmail.com. Далей удзельнікі акцыі павінны прайсці невялікі электронны інструктаж на сайце «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і ўжо потым пачынаць працу.

У гэтым годзе вясна прыйшла дастаткова рана, таму ўжо ў пачатку ліпеня ў гнёздах можна добра разгледзець птушанят, падлічыць іх. А ўбачыць тых, хто толькі што нарадзіўся, можна ў час кармлення іх бацькамі, калі малыя прыкметна высоўваюцца з гнязда. Атрыманыя даныя дапамогуць у будучым стварыць электронную карту месцаў пражывання птушак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter