З вышыні вежы фантазій

У Варшаве прайшла выстава беларускага мастака Віктара Альшэўскага“Фрагменты Вавілонскай вежы — пачатак і працяг” — такую назву мела экспазіцыя, якую арганізавалі пасольства Беларусі ў Польшчы, Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы сумесна з Расійскім цэнтрам навукі і культуры пры садзеянні Міністэрства культуры Беларусі. Экспазіцыю, якая размяшчалася ў выставачнай зале Расійскага цэнтра навукі і культуры, адкрываў беларускі пасол у Польшчы Віктар Гайсёнак. У прэзентацыі яе ўдзельнічалі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадскасці польскай сталіцы, СМІ, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Варшаве.
Віктар Альшэўскі ў сваёй майстэрніУ Варшаве прайшла выстава беларускага мастака Віктара Альшэўскага
“Фрагменты Вавілонскай вежы — пачатак і працяг” — такую назву мела экспазіцыя, якую арганізавалі пасольства Беларусі ў Польшчы, Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы сумесна з Расійскім цэнтрам навукі і культуры пры садзеянні Міністэрства культуры Беларусі. Экспазіцыю, якая размяшчалася ў выставачнай зале Расійскага цэнтра навукі і культуры, адкрываў беларускі пасол у Польшчы Віктар Гайсёнак. У прэзентацыі яе ўдзельнічалі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і грамадскасці польскай сталіцы, СМІ, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Варшаве.
Вежа, якую збудаваў мастакФіласафічны змест маюць, як бачна і з назвы выставы, усе яе часткі. Вобразы і элементы карцін добра вядомага як у Беларусі, так і далёка за яе межамі мастака Віктара Альшэўскага скіроўваюць фантазіі гледача ў старажытныя Егіпет, Кітай, а таксама ў сірыйскую Пальміру, іярданскую Петру. Між тым у асобных частках экспазіцыі лёгка ўгадваюцца адметныя відарысы як польскай Варшавы, так і беларускага Мірскага замка. Мастак, ураджэнец Бялыніцкага раёна Магілёўшчыны, па сутнасці, пры дапамозе мастацкіх сродкаў выбудоўвае сваю Вавілонскую вежу. У працах Віктара Альшэўскага арганічна спалучаюцца фрагменты гістарычных помнікаў, элементы архітэктуры розных краін.
Гэта, варта нагадаць, не першая ўжо выстава Віктара Альшэўскага ў Польшчы. У жніўні экспазіцыя “Фрагменты Вавілонскай вежы — пачатак і працяг” паспяхова дэманстравалася ў Гданьску. Яе наведвалі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці горада. А раней выстава Віктара Альшэўскага пабывала ў Нью-Ёрку, Берліне, Будапешце.

На здымках:
Віктар Альшэўскі ў сваёй майстэрні
Вежа, якую збудаваў мастак
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter