З верай у перамогу

Ліда прымае чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў

Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў пройдзе ў Лідзе з 24-га па 28 лютага.

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць 170 каталіцкіх святароў з 13 краін свету. Адкрыецца чэмпіянат урачыстай імшой у Фарным касцёле. У ёй прымуць удзел усе святары-спартсмены, запрошаныя біскупы і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які, як чакаецца, будзе іграць за беларускую каманду.

Асноўныя спартыўныя баталіі разгорнуцца на дзвюх галоўных пляцоўках горада: у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпія» і на пляцоўцы Лядовага палаца спорту. У перапынках паміж спаборніцтвамі ўдзельнікі чэмпіянату змогуць адправіцца ў турыстычныя паездкі ў Мір і Нясвіж. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter