З верай па жыццi

У наш час свет, на жаль, не становiцца больш дабрэйшым...

У наш час свет, на жаль, не становiцца больш дабрэйшым. Нядаўна i Беларусь адчула на сабе такiя выклікі сучаснага свету, як тэрарызм... У гэтым сэнсе мяне вельмi радуе сённяшнi наш рэлiгiйны рэнесанс.

У нашым грамадстве сёння назiраецца негатыўная рэакцыя на атэiзм, i гэта добры знак. Час, калi ў храмах размяшчалi склады, майстэрнi цi калі іх выкарыстоўвалi ў «народнагаспадарчых» мэтах, мiнуў. Мы ад дзядоў збераглi веру i гатовыя адраджаць яе надалей. А паважлiвыя адносiны чалавека да храма — гарантыя спакою на нашай зямлi.

Разам з тым не можа не засмучаць той факт, што побач з традыцыйнымi рэлiгiямi няблага сябе адчуваюць прадстаўнiкi розных дэструктыўных сект. Лiтаратура, якую яны распаўсюджваюць, акрамя шкоды, нiчога не нясе. Мiж тым «прышэльцы» не здаюцца: звоняць у кватэры i пачынаюць весцi гутаркi цьмянага сэнсу… Лiчу, айчыннай агульнаадукацыйнай школе ёсць тут над чым папрацаваць. Мне здаецца, трэба смялей да ролi педагогаў далучаць свяшчэннiкаў. Класныя гадзiны з iх удзелам могуць быць не толькi цiкавымі, але i карыснымi для духоўнага развiцця дзяцей. Тым больш гэта важна ва ўмовах сённяшняй дэзарыента­ванасцi па маральных пытаннях часткi нашай моладзi. Добры выхаваўчы аспект нясе ў сабе i рэлiгiйны турызм. Але ж пакуль царкоўнае краязнаўства развiваецца ў нас неэфектыўна.

Радуе актыўная падтрымка храмаў з боку Прэзiдэнта. Прыемна, што iх на Беларусі будуецца ўсё больш i больш, i не проста ўзнімаюцца новыя цэрквы, а ўзнаўляюцца на месцы раней iснуючых, якiя ў розныя часы нашай гiсторыi былі бязлiтасна парушаны цi знiшчаны. Веру, што калi будуць у нас храмы, больш у iх будзе i прыхаджан.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter