История города Миоры в интервью Игоря Кузнецова

"З уключанымi мазгамi спадручней дабiвацца нават фантастычных вышынь"

Разам з землякамі старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў у шостае стагоддзе пераступае са шматлікімі пачынаннямі
Упершыню Міёры ўпамінаюцца ў дакуменце ад 13 студзеня 1514 года караля Жыгімонта Старога, згодна з якім адбыўся абмен маёнткамі паміж Гетаўтам Калінікавічам і падляскім ваяводам Іванам Сапегам. Апошні і стаў уладальнікам двара Міёры.
За пяць стагоддзяў невялікі гарадок паспеў пабываць у складзе Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі. З гэтымі краінамі і зараз жыхары рэгіёна падтрымліваюць цесныя культурныя і эканамічныя сувязі.


У 1972 годзе Міёры набылі статут горада. Праславіўся край самабытнымі таленавітымі людзьмі. У краіне і за яе межамі вядомы імёны стваральніка дзяржаўнага хору Рэспублікі Беларусь Генадзя Цітовіча, пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Вацлава Ластоўскага, паэтаў Яна Гушчы, Сяргея Панізніка, Пятра Сушко, Франца Сіўко. Міёрская зямля дала цэлае сузор’е Герояў Сацыялістычнай Працы: гэта старшыні калгасаў Іван Анісімаў і Пётр Кандрашоў, звеннявая па льну Леакадзія Зімнік, былы кіраўнік раёна Ульяна Крышталевіч. Ужо ў мірны час Героем Савецкага Саюза стаў наш зямляк Ягор Томка. Кожнае пакаленне пакідала свой радок у летапісе краю. У гэтыя дні, а сёння і заўтра асабліва, Міёры адзначаюць 500-годдзе з дня нараджэння. 
Аб гэтым і многім другім — інтэрв’ю старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара КУЗНЯЦОВА.

— Ігар Валер’евіч, вось і прыйшло, нарэшце, доўгачаканае свята, да якога Міёршчына вельмі рыхтавалася. Асабліва ў апошні год. 


— Падрыхтоўку да 500-годдзя горада мы пачалі значна раней. Калі была праграма «Адраджэнне вёскі», вялікую ўвагу ўдзялілі аграгарадкам. У выніку некаторыя сельскія школы і магазіны набылі нават лепшы выгляд, чым у саміх Міёрах. Таму на працягу трох апошніх год мы акцэнтавалі ўвагу менавіта на гарадскіх аб’ектах гандлю, адукацыі, культуры. Адрамантавалі іх, замянілі абсталяванне. Вялікая работа праведзена на гарадскім стадыёне. Поўнасцю рэканструяваны адміністратыўны будынак комплексу «Атлант». Зрабілі яшчэ дзве пляцоўкі са штучным газонам для нашых дзяцей, і такім чынам іх стала цяпер тры.


З’явілася новая вуліца Ягора Томкі з прыгожымі шматкватэрнымі дамамі для моладзі па льготных крэдытах. Там жа будуць узведзены яшчэ 8 дамоў: 30, 40 і 60-кватэрных. Запланаваны дзіцячы садок і магазін. Беларуская чыгуначная дарога прыводзіць у парадак вакзал. Усе ведаюць, што ў нас ёсць знакаміты касцёл, размешчаны на многіх лагатыпах. У мінулым годзе правялі ўнутраныя рамонтныя работы і ў царкве, а сёлета — і вонкавыя. Добраўпарадкавалі тэрыторыю навокал. На жаль, не ўсё ўдалося выканаць, што планавалі па асфальтаванні вуліц з-за недастатковасці фінансавых сродкаў. Аднак гэта работа будзе працягнута ў верасні—кастрычніку. Здалі поўнасцю рэканструяванае дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Працягваюцца работы на будаўніцтве яе новага корпуса, увод якога ў строй — 2015 год.


— У юбілей быццам бы не прынята гаварыць пра эканоміку, але і абысціся без гэтага нельга. «Мужыкі, уключайце мазгі!» — пад такім загалоўкам было надрукавана летась у нашай газеце ваша выступленне. Як гэтае крылатае выказванне адбіваецца на справах кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна?


— У эканоміку Міёршчыны за апошнія тры з паловай гады ўкладзена 753 мільярды рублёў. Я заўсёды напамінаю кіраўнікам, што не трэба сядзець на месцы і чакаць, што нехта штосьці прынясе і падасць. Трэба самім бегаць, шукаць і зарабляць грошы. І станоўчых прыкладаў тут нямала. Нам удалося пабудаваць новы халадзільнік мясакамбіната. Там цяпер пачынаюцца пусканаладачныя работы. Плошчы вялікія, што дазваляе здаць частку іх у арэнду таму ж Верхнядзвінскаму масласырзаводу або аблспажыўсаюзу. Кіраўнік прадпрыемства Віктар Бандарэнка пракручвае і іншыя варыянты. Дырэктар райаграсэрвісу Іван Сушко прыняў актыўны ўдзел у стварэнні сумеснага прадпрыемства з замежным капіталам «Белторф». На жаль, з-за папяровай валакіты па розных інстанцыях ніяк не можам пакуль што адкрыць гэты аб’ект. 


Пры немалым энтузіязме дырэктара камбікормавага завода Сяргея Грыца запушчана новая лінія на прадпрыемстве па вытворчасці сыпучых кармоў для буйной рагатай жывёлы. Калі кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Актам-Фіш» Анатоль Саўчук заявіў, што збіраецца падрошчваць лічынку вугра, нават мне, аптымісту, у гэта слаба верылася. Аднак чалавек дабіўся свайго. Прычым такі вопыт — першы ў Рэспубліцы Беларусь. І, нарэшце, не магу не ўпамянуць дырэктара прадпрыемства меліяратыўных сістэм Уладзіміра Нікалаёнка. Чалавек думае на перспектыву і знаходзіць там, дзе іншыя не бачаць. Арганізацыя меліяратыўная, а выйграла шматмільярдны тэндар на субпадрад па халадзільніку мясакамбіната. Людзі ПМС задзейнічаны і на «Нафтане». І вось апошні прыклад. Менавіта Міёрскаму ПМС, што стала нечаканасцю для многіх, было даручана правесці работы па падрыхтоўцы пляцоўкі для металургічнага завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі.

— Дарэчы, як ідуць справы на гэтым аб’екце?


— Нармальна. Ужо асвоена 8 мільярдаў рублёў. За зіму ўбралі раслінны грунт на плошчы 42 гектары. Сёння мы не ідзём далей толькі таму, што праектныя дакументы, якія рабіла літоўская фірма, аддадзены на экспертызу беларускаму боку. Затое пачалі закладку фундаментаў дамоў для работнікаў завода. Дамы каркасныя, з дрэва. Яны ўжо гатовыя, у Мінску. Засталося толькі перавезці і сабраць. У будаўніцтве прадпрыемства будуць задзейнічаны на сто працэнтаў на падрадных работах нашы будаўнікі, дарожнікі, меліяратары. Апошнія, між іншым, здалі нядаўна яшчэ адзін аб’ект, звязаны з заводам. Узамен воранай зямлі, якая адышла пад будоўлю прадпрыемства і выведзена з севазвароту, было выдзелена столькі ж гектараў у іншым месцы, зарослай густа альхоўнікам. Меліяратарам дапамагала тут лясніцтва, камунальнікі. Усе справіліся «на выдатна». Зрабілі яшчэ адзін уклад у праграму «Чыстыя палі».


— Раз вы закранулі ўжо гэту тэму, то скажыце, калі ласка, як увогуле адносіцеся да праблемы?


— Хто б там што ні гаварыў, а парадак на зямлі наводзіць трэба. І сваімі сіламі ў тым ліку. Адзінае, чаго нам сёння не хапае — гэта карчавальніка. Калі толькі высекчы кусты — гэта стварыць бачнасць парадку і затраціць немалыя сродкі. Праз год—два на гэтым месцы зноў з’явіцца зараснік, і гусцейшы, чым быў. 


Але праграма «Чыстыя палі» — не толькі ўборка кустоў. У старыя савецкія часы на вялікіх плошчах была праведзена меліярацыя, але дзесьці дрэнаж забіўся, дзесьці каналы зараслі. І сёння не хапае сіл і сродкаў, каб даць рады, хаця грошы і патрэбны не такія вялікія, як на новае меліяратыўнае будаўніцтва. Аддача была б у разы большая.

— А як увогуле спрацавалі хлебаробы сёлета?


— Хаця мы і не ўзялі тое, на што разлічвалі, але ўсё ж такі сабралі на 7 тысяч тон зерня больш, чым у мінулым годзе. Самы важкі каравай, звыш 5 тысяч тон і па 37 цэнтнераў на круг, атрымалі ў ААТ «Узмёнскі край», дзе, дарэчы, яшчэ ў савецкі час было меліяравана 84 працэнты зямель, а контурнасць палёў дасягнула 70 гектараў. У мінулым годзе два маладыя прадстаўнікі гэтай гаспадаркі — Віктар Шамёнак і Уладзімір Сахонька — ездзілі на рэспубліканскія «Дажынкі», а сёлета ў Гарадок на абласныя адправіцца вадзіцель Дзмітрый Белаус. Усім хлебаробам раёна дзякуй за працу. Яны будуць дарагімі гасцямі на свяце.


— Ігар Валер’евіч, юбілей горада супаў са штогадовым раённым фестывалем «Жураўлі і журавіны».


— Так. І тут таксама ёсць навінкі. Дзякуючы партнёрству з Еўрасаюзам мы адкрылі экалагічную сцяжыну даўжынёю паўтара кіламетра на балоце «Ельня». Зроблена яна з бярвенняў, засланых дубовымі дошкамі. Я прайшоўся — прыгажосць: цішыня, паветра, пах. Будзеце — абавязкова загляніце. Калі размясцілі інфармацыю ў Інтэрнэце, то нават з Мінска моладзь прыехала на веласіпедах. Увогуле ж, «Жураўлі і журавіны» сталі брэндам чыста нашага раёна. На свяце будуць і конкурсы, прысвечаныя гэтаму, і паездкі на балота да жураўлёў.


— Жыццё не спыняецца на юбілеі? 


— Пераступаючы ў шосты век, у нас шмат пачынанняў. Дзякуючы аптымізму, стараннасці, узаемапаразуменню мы вырашым любыя цяжкія задачы, каб наша малая Радзіма расквітнела яшчэ больш, каб кожны жыхар раёна з гонарам вымаўляў: «Я — родам з Міёр!»

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»


saulich@bk.ry




«Агронавты прошлого» буквально перекапывают свой район



Третья Миорская школа, пожалуй, единственная в республике, в которой откроют третий музей подряд. Энтузиаст музейного дела — учитель истории Витольд ЕРМАЛЕНОК. Он собирает, покупает, раскапывает предметы старины глубокой не только в деревнях района, но и по всему миру. В коллекции раритетов уже 15 тысяч экземпляров. 


— Та избушка без окон и дверей, которую вы увидите во дворе, из деревни. Скоро приобретет «жилой» вид и станет этнографическим музеем, — говорит краевед. — В ней обустроим интерьер, разместим экспонаты. Надо еще дворик в порядок привести. Вот тогда и начнутся первые экскурсии.


У каждого экспоната своя история. Учитель собирал предметы старины еще в студенческие годы. Ездил на раскопки, разгружал вагоны, а на заработанные деньги покупал раритеты. Сегодня музей один из лучших школьных в стране. Многие экспонаты редчайшие, причем не только для Беларуси, но и Европы, утверждает учитель-энтузиаст: 


— Возьмем, например, арабский дирхем — серебряная монета, введенная в обращение в конце VII века. Такой нет даже в Эрмитаже!


Экспонаты привлекают на Миорщину даже зарубежных гостей. Школьный музей уже посетили более 60 тысяч человек. Школьники, которые ходят в кружок «Аргонавты прошлого», тоже увлечены поиском новых экспонатов. 


Направление у кружка краеведческо-археологическое. Ребята постоянно участвуют в раскопках и разведках. Уже открыли десятки городищ, селищ, курганов и курганных групп. Изучают этнографию, генеалогию, нумизматику и архитектуру. А сам Витольд Ермаленок был в Индии, Египте, Вьетнаме, Франции… И все поездки ради экспонатов для музеев.


Старания учителя из глубинки, кстати, не остались незамеченными. Несколько лет назад он стал лауреатом премии Президента «За духоўнае адраджэнне» и получил звание «Человек года Витебщины». 


Игорь МАТЕЛЕНОК, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter