З цеплынёй гавораць землякі

b]Творчы вечар пад назвай “Беларусь — радзіма мая” прайшоў ва ўтульным доме беларускай сям’і Максімавых, якая жыве ў Грузіі. Завіталі на яго сябры з беларускай суполкі, а таксама прадстаўнікі Савета лідараў нацыянальных меншасцяў. [/b]Цікавымі ўспамінамі пра свой першы прыезд у Грузію падзялілася адна з арганізатараў вечара, намеснік старшыні Саюза беларусаў Грузіі Лідзія Лярскі-Шацірышвілі. Жанчына прызналася, што была вельмі здзіўлена тым, як ў гэтай краіне мала ведаюць пра Беларусь. Лідзія Лярскі-Шацірышвілі вырашыла выправіць становішча, і на вечары шмат расказвала пра “цуды роднага краю”.
Творчы вечар пад назвай “Беларусь — радзіма мая” прайшоў ва ўтульным доме беларускай сям’і Максімавых, якая жыве ў Грузіі. Завіталі на яго сябры з беларускай суполкі, а таксама прадстаўнікі Савета лідараў нацыянальных меншасцяў.
Цікавымі ўспамінамі пра свой першы прыезд у Грузію падзялілася адна з арганізатараў вечара, намеснік старшыні Саюза беларусаў Грузіі Лідзія Лярскі-Шацірышвілі. Жанчына прызналася, што была вельмі здзіўлена тым, як ў гэтай краіне мала ведаюць пра Беларусь. Лідзія Лярскі-Шацірышвілі вырашыла выправіць становішча, і на вечары шмат расказвала пра “цуды роднага краю”. З захапленнем апавядала пра Белавежскую пушчу — запаведнік, якому каля шасцісот гадоў, пра Брэсцкую крэпасць, Мірскі замак, Сафійскі сабор у Полацку, Будслаўскі касцёл бернардзінцаў, возера Нарач — самае вялікае ў краіне, вада ў якім з часам становіцца ўсё чысцей і чысцей, што здзіўляе нават навукоўцаў.
Гаспадыня дома, сябра Саюза беларусаў Грузіі Алена Максімава, пазнаёміла гасцей з гісторыяй і культурай Беларусі, геральдыкай і нацыянальнай сімволікай. Правяла невялікі экскурс у эканоміку, расказвала пра адметнасці адукацыі і аховы здароўя. “Беларусь называюць сінявокай, бо на яе тэрыторыі багата азёраў, — гаварыла Алена Максімава, — А народнымі сімваламі лічацца валошка і бусел”.
Ліліян Благоева прачытала вершы Анатоля Вярцінскага і распавяла пра дружбу, якая звязвала яе сям’ю з сям’ёй паэта. Напрыканцы вечара гасцей чакаў стол са знакамітымі беларускімі дранікамі.

Кацярына Радкевіч, Хатуна Мамніашвілі, Грузія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter