З таленавітых выканаўцаў — у лаўрэаты

Гран-пры фестывалю “Берагіня” заваявала юная салістка з Мінскай вобласці
Гран-пры фестывалю “Берагіня” заваявала юная салістка з Мінскай вобласці.

Фальклорная спадчына — крыніца іх натхненняПадведзены вынікі V Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які адбыўся ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці. Фестываль сабраў каля 700 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Малдовы. Беларускія творчыя калектывы ў межах фестывалю таксама прынялі ўдзел у рэспубліканскім турніры салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны, турніры дзіцячых і маладзёжных фальклорных калектываў і ў рэспубліканскім конкурсе танцавальных пар выканаўцаў народных бытавых танцаў.

Гран-пры турніру салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны заваявала выхаванка фальклорнага калектыву “Берагіня” Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Ганна Кудрашова. Першае месца ў гэтым творчым спаборніцтве сярод дзяцей заваяваў Яўген Сільвановіч, выхаванец узорнага фальклорнага калектыву “Сунічкі” Стайскай дзіцячай школы мастацтваў Віцебскай вобласці.

Пераможцамі V рэспубліканскага конкурсу танцавальных пар выканаўцаў народных бытавых танцаў сярод дзяцей сталі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Цярэшкавы шчодрыкі” (Акцябрскі раён) Юлія Любанец і Аляксандр Кандраценка, сярод моладзі — выканаўцы маладзёжнай фальклорнай групы “Пасаг” (Акцябрскі раён).

Звання пераможцаў ІІІ рэспубліканскага турніра дзіцячых і маладзёжных фальклорных калектываў удастоены дзіцячы фальклорны ансамбль “Нашчадкі” (Мінская вобласць) і маладзёжная фальклорная групы “Пасаг” (Акцябрскі раён).

Варта адзначыць, што “Берагіня” з’яўляецца візітнай карткай Акцябрскага раёна. З 2004 года фестываль набыў статус рэспубліканскага.

Таццяна Шур
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter