З прывітаннем ад Паднябеснай

На Віцебшчыне будзе гасціць пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін

На працягу двух дзён на Віцебшчыне будзе гасціць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі спадар Цуй Цімін.

У час афіцыйнага візіту ён сустрэнецца з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама, наведае дзіцячы дом, азнаёміцца з дзейнасцю свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

Прадугледжана і культурная праграма — у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава вучыцца шмат студэнтаў з Паднябеснай. Цуй Цімін сустрэнецца з рэктарам вышэйшай навучальнай установы і прыме ўдзел у сумесным канцэрце кітайскай і беларускай моладзі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter