На базе Института микробиологии НАН начинает работу первый пусковой комплекс Научно-производственного центра биотехнологий

З прыстаўкай «бія»

Прымяненне біятэхналогій у свеце дазваляе вырашаць цэлы комплекс праблем. У іх ліку недахоп харчавання ва ўмовах хуткага росту насельніцтва, вычарпальнасць прыродных рэсурсаў і многія іншыя. Магчымасці гэтай навуковай галiны ў бліжэйшы час будзем шырока выкарыстоўваць і мы — сёння на базе Інстытута мікрабіялогіі НАН адкрываецца першы пускавы комплекс Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій.

chtoestchto.ru

Тут, расказалі ў НАН, будзе арганізавана біятэхналагічная вытворчасць поўнага цыкла, якая аснашчана сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Праектная магутнасць першай новай структуры складзе 20 тон сухіх прабіятычных прэпаратаў у год. Наступны пускавы комплекс, які плануецца запусціць у 2020 годзе, забяспечыць нас 56 тонамі вадкіх комплексных мікробных прэпаратаў для раслінаводства.

Ёсць ужо і першыя прагнозы. Так, эксперты кажуць, што гэты аб’ём прабіётыкаў у кормавытворчасці дазволіць атрымліваць штогод звыш 40 тысяч тон высакаякасных збалансаваных айчынных кармоў для буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, каштоўных відаў рыб. Эканамічны эфект складзе каля 10 млн рублёў у год.

Дарэчы, паводле экспертных ацэнак, сусветны рынак біятэхналогій да 2025 года дасягне 2 трлн долараў, а да 2030 года на долю гэтага сектара эканомікі будзе прыходзіцца каля трох працэнтаў ВУП развітых краін з тэндэнцыяй паступовага замяшчэння традыцыйных вытворчасцей біятэхналагічнымі.

На думку спецыялістаў, функцыянаванне цэнтра будзе не толькі спрыяць насычэнню ўнутранага рынку канкурэнтаздольнай экалагічна бяспечнай біятэхналагічнай прадукцыяй, развіццю біятэхналогіі ў нашай краіне ў цэлым, але і дазволіць выраб­ляць імпартазамяшчальную і экспартную прадукцыю з высокай доляй дабаўленага кошту на аснове нашых інавацыйных распрацовак.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter