З поля хлебнага – на поле святочнае

Удзельнiкаў фестывалю, якiя з’ехалiся з розных куткоў рэспублiкi, сустракалi хлебам-соллю. Святочнае шэсце ганаровых гасцей, дэлегацый абласцей распачалося ад вулiцы Мiнскай i доўжылася да цэнтральнай гарадской плошчы. На працягу ўсяго шляху гасцей вiталi бабруйчане, шчодра адорвалi iх апладысментамi.

Удзельнiкаў фестывалю, якiя з’ехалiся з розных куткоў рэспублiкi, сустракалi хлебам-соллю. Святочнае шэсце ганаровых гасцей, дэлегацый абласцей распачалося ад вулiцы Мiнскай i доўжылася да цэнтральнай гарадской плошчы. На працягу ўсяго шляху гасцей вiталi бабруйчане, шчодра адорвалi iх апладысментамi.

Урачыстае адкрыццё фестывалю распачалося з цырымонii ўшанавання прызёраў спаборнiцтва на жнiве, якiя занялi другiя i трэцiя месцы. Адзiн за адным узнiмалiся на сцэну прадстаўнiкi Мiнскай, Гродзенскай i iншых абласцей. Туды – з высокiмi паказчыкамi, а назад – з важкiмi ўзнагародамi, багатым наборам прызоў. Iх уручаў старшыня аргкамiтэта фестывалю, намеснiк кiраўнiка ўрада рэспублiкi Iван Бамбiза разам з мiнiстрам сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiдам Русаком. Затым — канцэрт-вiтанне “Славiм хлеб залаты i людзей залатых”, якi запомнiўся адметным выкананнем беларускiх i замежных артыстаў, якiмсьцi асаблiвым, узрушлiвым гучаннем, выступленнi творчых калектываў Магiлёўскай вобласцi. Жадаючыя маглi пабачыць займальную шоу-праграму, папрысутнiчаць на прэм’еры фiльма кiнастудыi “Беларусь-фiльм” з удзелам творчай групы кiнаакцёраў i рэжысёраў, на iншых мерапрыемствах. Многiя з задавальненнем аглядалi падворкi, якiя выставiлi ўсе раёны Магiлёўскай вобласцi, выставу-продаж вырабаў народных майстроў абласцей рэспублiкi, знаёмiлiся з работай  прамысловых прадпрыемстваў горада на Бярэзiне. I, вядома ж, сталi ўдзельнiкамi захапляльнага вiдовiшча – святочнага феерверка. Першы дзень свята – столькi ўражанняў!

Аляксандр Серакоў, стар-шыня СВК “Чырвоны баец” Кiраўскага раёна:

— Я, канешне, рады таму, што ўключаны ў склад дэлегацыi Магiлёўскай вобласцi i змог прыняць удзел у такiм маштабным свяце, як рэспублiканскiя “Дажынкi”. Хоць, заўважу, яно для мяне не першае. Аднак цяперашняе, як паказаў першы дзень, — найбольш яркае, значнае. Гэта не толькi я так лiчу, а ўсе члены нашай дэлегацыi, з кiм давялося абменьвацца думкамi. Пастаралiся гаспадары, усе, хто дапамагаў iм. Ну а горад проста не пазнаць – трэба ж, такiя змены за непрацяглы час!

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter