З паклонам да песенніка

У суботу, 22 мая, у вёсках Малінаўка і Пясочнае на Капыльшчыне, а таксама ў самім райцэнтры пройдзе акцыя па ўшанаваннi вядомага беларускага паэта-песенніка, члена Саюза пісьменнікаў, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Адама Русака, 100-гадовы юбілей якога адзначаецца ў гэты дзень. На малой радзіме паэта ў вёсцы Малінаўка будуць ускладзены кветкі да яго помніка, а ў мясцовай школе паказана літаратурна-мастацкая кампазіцыя, у якой прагучаць напісаныя ім песні. Да юбілейнай даты прымеркавана і адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку школы, дзе вучыўся Адам Русак. Урачыстасці прадоўжыць канцэрт майстроў мастацтваў у Капылі, у якім прымуць удзел кампазітар Ігар Лучанок, паэт Уладзімір Карызна, Нацыянальны акадэмічны хор імя Г.Цітовіча, вядомыя беларускія выканаўцы Надзея Мікуліч, Якаў Навуменка, Іван Краснадубскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Валянціна Карэлікава, Валянцін Кірыенка, вакальная група “Славяне”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter