З-пад салоўчынага крыла. Адзiн прафесар параiў Вячаславу Стому чытаць Прышвiна, Бiянкi...

Сваю тэму пiсьменнiк-натуралiст Вячаслаў Стома абраў даўным-даўно. Гэта той шчаслiвы выпадак, калi лiтаратар не вагаўся. З маленства ён быў сведкам паляўнiчых прыгод, слухаў аповеды-байкi, яшчэ падлеткам займеў стрэльбу, гадзiнамi блукаў па лесе, каб аднойчы закiнуць сваё ружжо на гарышча, прыдбаць бiнокль за заробленыя грошы падчас канiкул цяжкай сялянскай працай i ўжо «страляць» толькi з аб’ектыва фотаапарата, а доўгiмi вечарамi занатоўваць у сшытак назiраннi пра птушак, жывёл, рыб...
Сваю тэму пiсьменнiк-натуралiст Вячаслаў Стома абраў даўным-даўно. Гэта той шчаслiвы выпадак, калi лiтаратар не вагаўся. З маленства ён быў сведкам паляўнiчых прыгод, слухаў аповеды-байкi, яшчэ падлеткам займеў стрэльбу, гадзiнамi блукаў па лесе, каб аднойчы закiнуць сваё ружжо на гарышча, прыдбаць бiнокль за заробленыя грошы падчас канiкул цяжкай сялянскай працай i ўжо «страляць» толькi з аб’ектыва фотаапарата, а доўгiмi вечарамi занатоўваць у сшытак назiраннi пра птушак, жывёл, рыб... З гадамi, як крыху «разбагацее», юначы бiнокль Вячаслаў зменiць на цэйсаўскi, а фотаапарат-мыльнiцу на сучасны «Кодак», з’явяцца кнiгi замалёвак, нарысаў, эсэ, аповесцей пра насельнiкаў беларускiх лясоў, азёраў, рэк. Яго творы стануць зрэшты з’явай у беларускай лiтаратуры, што дазволiць слыннаму лiтаратару, лаўрэату Дзяржаўнай прэмii краiны Яраславу Пархуту заявiць аб з’яўленнi ў асобе Вячаслава Стомы «свайго Прышвiна i Бiянкi». Родам Вячаслаў Iосiфавiч з Навагрудчыны, апетай у многiх творах генiяльным сябрам Аляксандра Пушкiна Адамам Мiцкевiчам. Навагрудчына – край легендарны. Кажуць, тут нават спалi з мячамi i дзiдамi непераможныя ваяры, i абаронцы роднага краю. I самi вялiкiя князi неаднаразова надзявалi кальчугi i вялi на бой палкi мужных нашых продкаў. Навагрудчына была сталiцай Вялiкага княства Лiтоўскага. I сёння высачэнныя курганы, разбураныя магутныя замкi сведчаць, што продкi нашы не былi рахманымi авечкамi, маглi абаранiцца ад любога ворага, удзельнiчалi ў Кулiкоўскай бiтве, у Грунвальдскай, на пяцьсот год адбiўшы ахвоту ў нямецкiх рыцараў лезцi на славянскiя землi. У кожным радку, у кожным творы Вячаслава Стомы жыве душа роднай зямлi, i сам ён знешне падобны на ваяроў-продкаў. Рослы, шыракаплечы, з густой шырокай барадой. Тым не менш душа ў яго, хоць i ўблыталася ў бараду бель-сiвiзна, наiўна-юначая: Хай плыве вечаровы напеў На шчаслiва задумлiвай хвалi. Там за вокнамi цвет адкiпеў, I пялёсткi на росах расталi. З-пад салоўчынага крыла Выйдзе ранак i гляне вясёла. I аслепне ўвесь ад святла Закалыханы песняй пасёлак. Гэта з юначых вершаў. З гадамi, як вядома, душа суровай прозы прагне. Але i ў прозе Стома не стамляецца паэтызаваць, як яблык выспелую ранiцу, росны след на траве, лёнавую сiнечу неба, якое радком самалёта прашыта. Сярод гэтай бессмяротнай прыроды жывуць i будуць жыць, калi нас ужо не стане, незвычайныя i такiя добрыя героi Вячаслава – празаiка-натуралiста, паэта, журналiста. — Нiколi i не думаў, што стану прафесiйным лiтаратарам, — прызнаваўся ў iнтэрв’ю аднаму з маскоўскiх часопiсаў Вячаслаў Стома, — пасля школы паступiў на бiяфак Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Конкурс туды i сёння чалавек дзесяць на месца, а тады быў яшчэ большы. Вытрымаў iспыты. Стаў студэнтам. Сярод прафесараў было шмат па-еўрапейску эрудыраваных, па-сапраўднаму таленавiтых людзей. Адзiн з iх i параiў Вячаславу чытаць Прышвiна, Бiянкi, каб спасцiгнуць не толькi прагматызм навукi (у сабакi ёсць галава, ногi, хвост), але i ўчынкi звера. Але адна справа чытаць, зусiм iншая назiраць жыццё ў прыродзе. Мне здаецца, адна з лепшых аповесцей Вячаслава Стомы пра ласку, якую ён пяшчотна называе ласiцай. Тысячы тон збожжа ратуюць ад мышэй гэтыя маленькiя паляўнiчыя, якiх недасведчаныя людзi часта блытаюць з тхарамi, палююць на iх. Чытаеш i разумееш, што фантазii ў аўтара занадта, яго ласiца думае, разважае, яе паводзiны нiбыта ачалавечаны, чаго не можа быць. Але гэта аповесць — сапраўдная знаходка для дзяцей. Я неаднойчы (у тым лiку i па просьбе Вячаслава) прыязджаў у Беларусь, разам са Стомам сустракалiся ў Iвана Шамякiна), гутарылi, як нядзiўна, не пра палiтыку, лiтаратурнае жыццё, а пра прыроду. I ў Маскве, куды нярэдка завiтвае Вячаслаў, мы зноў жа гутарым аб прыродзе. Непрыкметна мой малодшы брат па пяру пераводзiць размову на пушчы, рэкi, лясы i я загараюся, маладзею на вачах. Мiжволi, думаю: пашанцавала Беларусi на арыгiнальнага аўтара, якi так адрознiваецца ад большасцi «чалавекалюбаў». Стому толькi 55. Сталасць празаiка. Хочацца верыць, што з-пад ягонага пяра з’явяцца дзесяткi новых арыгiнальных кнiг. Прыемна, што аўтар не цураецца пiсаць невялiкiя замалёўкi з натуры. Iх чытаюць у перакладзе з беларускай мовы ў многiх выданнях Расii. Аповесцi пiсьменнiка выйшлi на англiйскай мове. Талент, памножаны на працаздольнасць, заўсёды дае жаданы вынiк. Гэта аксiёма – тэарэма, якая не патрабуе доказу. Творчых поспехаў табе, дружа!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter