З новым сцягам

У Пружанах зацверджаны афіцыйны геральдычны сімвал горада

У Пружанах зацверджаны афіцыйны геральдычны сімвал горада.

Сцяг горада ўяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з дзвюх палос аднолькавай шырыні белага і блакітнага колераў. У цэнтры яго размешчаны гістарычны герб Пружан з выявай змея, які паядае немаўля. Паходжанне сімволікі звязваюць са старажытнай італьянскай легендай. Згодна з ёй пачвару, якая паядала дзяцей у наваколлі Мілана, забіў пачынальнік дынастыі Вісконці-Сфорца Умберта. Яго нашчадкі выкарыстоўвалі выяву змея на ўласнай пячатцы. У 1588 годзе каралева Бона Сфорца даравала Пружанам магдэбургскае права і зрабіла ўласны герб геральдычным сімвалам горада.

Мяркуецца, што новы сцяг будзе размяшчацца на будынках органаў мясцовага самакіравання, а таксама ў памяшканнях, дзе адбываюцца іх пасяджэнні, і ў кабінетах іх кіраўнікоў. Сімвал горада таксама ўпрыгожыць гарадскія плошчы і вуліцы. Прадугледжваецца яго выкарыстанне ў час дзяржаўных свят, святочных дзён і ўрачыстых мерапрыемстваў, арганізаваных дзяржаўнымі органамі. Не забараняецца выкарыстоўваць сцяг на народных, працоўных і нават сямейных святах, што прымеркаваны да памятных дат.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter