З Нарвы — у Талін

Выстава “Беларуская маляванка”, на якой прадстаўлены творы выхаванцаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, праходзіць у Цэнтры рускай культуры эстонскай сталіцы
Выстава “Беларуская маляванка”, на якой прадстаўлены творы выхаванцаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, праходзіць у Цэнтры рускай культуры эстонскай сталіцы.

“Работы выкананы ў стылі маляваных дываноў — аднаго з відаў народнай творчасці, які атрымаў назву “маляванка” і быў шырока распаўсюджаны ў Беларусі ў 30–50 гады мінулага стагоддзя. Праект годна працягвае самабытныя традыцыі беларускай народнай творчасці, ён ажыццёўлены пад кіраўніцтвам выкладчыкаў школы Наталлі Антымонавай і Дзмітрыя Сыяцкага”, — расказаў генеральны консул Беларусі ў эстонскай сталіцы Аляксандр Астроўскі.

Выстава праходзіць па ініцыятыве і пры падтрымцы генеральнага консульства Беларусі ў Таліне. Раней яна з вялікім поспехам экспанавалася ў Нарвскай дзіцячай мастацкай школе.

Марта Астрэйка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter