З нараджэннем, любы горад

Наконт нараджэння горада Вiцебска не iснуе поўнай аднадушнасцi...

Летапiс усходнiх казак «Тысяча i адна ноч» блiскуча маглi б папоўнiць новыя сюжэты з жыцця старадаўняга Вiцебска

Другое прышэсце княгiнi Вольгi

Кажуць, што ўсе дарогi вядуць да Рыма. Не меней дзiўна, што дагэтуль працягваюцца спрэчкi, калi i кiм ён быў заснаваны. Таму не будзем здзiўляцца, што наконт нараджэння горада Вiцебска не iснуе поўнай аднадушнасцi. Гавораць, i княгiня Вольга ўвогуле метафарычны вобраз, што памерла яна значна раней, чым быў закладзены старадаўнi Вiцебск.

Аднак адкiнем непатрэбныя дыскусii i будзем карыстацца афiцыйнай iнфармацыяй. З яе вынiкае, што датай заснавання Вiцебска лiчыцца 974 год. Сёлета гарадскi выканаўчы камiтэт, каб выключыць розначытаннi, пастанавiў штогод адзначаць дзень нараджэння Вiцебска 25 чэрвеня – напярэдаднi яго вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Пачнём з даўнiны глыбокай. Згодна з легендай ваяўнiчая i прыгожая княгiня Вольга з дружынай плыла на вялiкiх чаўнах па рацэ Заходняя Дзвiна. Месца, дзе злiваецца з Дзвiной яе малодшая сястра Вiцьба, так спадабалася Вользе, што яна загадала пабудаваць тут горад. Iмя яму далi Вiцьбеск.

Самай здатнай на ролю легендарнай заснавальнiцы Вiцебска на цяперашнiм свяце горада аказалася кiраўнiк клуба гiстарычных рэканструкцый «Варгенторн» Аксана Лiсоўская.

Згодна са сцэнарыем, першую гаспадыню Вiцьбеска з букетам пунсовых руж сустрэў сучасны «князь» – мэр горада Вiктар Нiкалайкiн. Тысячы гараджан тым часам чакалi зварот яе светласцi да сваiх нашчадкаў.

— Приветствую тебя, мой град древний и обновленный! Хвала и вам, достойные жители! Прошли года, века… Рушили тебя, сжигали, а жители славные вновь возрождали тебя из пепла. Да будет ныне и на будущие века град чист и светел, и людом мудрым и трудолюбивым славен!

Першы з «крылатай пяхоты»

Чалавек-легенда. Такога звання зразумела няма ў афiцыйных дакументах. Аднак iм ушанаваны наш славуты зямляк, генерал армii, Герой Савецкага Саюза Васiль Маргелаў. I хаця ў Вiцебску ён даўно, як кажуць, свой, i нават адна з вулiц абласнога цэнтра носiць iмя генерала, на мiнулым тыднi адбылася яшчэ адна прыкметная падзея. З нагоды 1036-й гадавiны горада на доме пад нумарам 1 па вулiцы яго iмя ўстаноўлена мемарыяльная дошка, прысвечаная Маргелаву.

З 1954-га па 1979 год генерал Маргелаў з’яўляўся галоўнакамандуючым паветрана-дэсантных войскаў СССР. Фактычна ён быў стваральнiкам сучаснай «крылатай пяхоты».

Званне Героя Савецкага Саюза Васiль Маргелаў атрымаў у 1944 годзе падчас Вялiкай Айчыннай.

Iмя знакамiтага генерала сёння носiць Разанскае вышэйшае ваеннае вучылiшча ПДВ Расii.

I вось чарговая данiна памяцi гэтаму чалавеку — у старажытным Вiцебску. Падзея атрымала значны рэзананс – на адкрыццi мемарыяльнай дошкi прысутнiчалi два яго сыны. I абодва таксама дэсантнiкi: генерал-палкоўнiк Вiталь Маргелаў i палкоўнiк Аляксандр Маргелаў. Апошнi, дарэчы, ветэран вайны ў Афганiстане i Герой Расii. Малодшым Маргелавым было прыемна бачыць i адчуць павагу вiцьбiчаў i ўсiх беларусаў да iх бацькi!

Спынiся, iмгненне!

Сярод чатырох дзесяткаў адметных эпiзодаў у святкаваннi Дня горада адным з самых прыкметных бясспрэчна застанецца так званы парад вiцебскiх нявест на Пушкiнскiм мосце. Зазначым, што ўсяго ў горадзе налiчваецца 11 вялiкiх i малых мастоў. Але ў закаханых вельмi папулярным лiчыцца Пушкiнскi. Сам бронзавы Аляксандр Сяргеевiч нiбы благаслаўляе маладых, калi яны прыходзяць да паэта з кветкамi. Як сiмвал моцнага шлюбу на доўгiя гады маладыя людзi пакiдаюць мiнiяцюрны замочак на каваных парапетах моста.

Цяперашняе шэсце нявест i жанiхоў, якiя замацавалi свой сямейны саюз штэмпелямi ў пашпартах 25 чэрвеня, было сапраўды падзеяй гiстарычнай.

Парад вiцебскiх маладажонаў ператварыўся ў яркае i непаўторнае артыстычнае шоу з элементамi сiвой даўнiны i сучасных традыцый. Самыя смелыя i здольныя жанiхi i нявесты iмпэтна танцавалi беларускую «Лявонiху». Пераможцы (а iмi сталi Аляксандр i Вольга Казловы) былi ўдастоены гонару выпусцiць у блакiтнае неба пару белых галубоў... Вiдовiшча, я вам скажу, проста цудоўнае.

Разам з iншымi ўдзельнiкамi свята кахання мне застаецца толькi ўсклiкнуць: «Горка!» Хочацца, каб старадаўнi i малады Вiцебск прырастаў новымi прыкметнымi справамi, маладымi сем’ямi i толькi прыгожымi святамi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter