З нагоды

Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў павіншаваў калег са святам:— Мне вельмі хочацца павіншаваць усіх, хто ўносіць свой уклад у развіццё беларускай адукацыі: настаўнікаў і выхавальнікаў, выкладчыкаў і навуковых работнікаў, кіраўнікоў педагагічных калектываў і супрацоўнікаў сістэмы кіравання адукацыяй, усіх, хто сёння падтрымлівае на высокім узроўні жыццядзейнасць айчыннай школы, хто забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і дабрабыце нашых дзяцей, — гаворыцца ў лісце кіраўніка сістэмы адукацыі. Я шчыра ўдзячны вам за бескарыслівасць у працы, актыўнасць, уменне працаваць творча. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і граматна весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы...