З надзеяй на новыя сустрэчы

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне, раённыя святы, Дні славянскай культуры, святы беларусаў у Паўладары і Томску — далёка не ўсе акцыі, у якіх удзельнічалі гэтым летам творчыя калектывы Новасібірскага цэнтра беларускай культурыЛета аказалася багатым на падзеі для Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Пра тое ў рэдакцыю паведамілі дырэктар Цэнтра Ніна Кабанава і метадыст, салістка Цэнтра, лаўрэат шматлікіх аглядаў-конкурсаў Анастасія Трубянкова.
На сцэне – Анастасія Трубянкова Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне, раённыя святы, Дні славянскай культуры, святы беларусаў у Паўладары і Томску — далёка не ўсе акцыі, у якіх удзельнічалі гэтым летам творчыя калектывы Новасібірскага цэнтра беларускай культуры
Лета аказалася багатым на падзеі для Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Пра тое ў рэдакцыю паведамілі дырэктар Цэнтра Ніна Кабанава і метадыст, салістка Цэнтра, лаўрэат шматлікіх аглядаў-конкурсаў Анастасія Трубянкова.
Нашы суайчынніцы згадваюць, што сёлета ўпершыню яны гасцявалі ў Гродне, на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур. Як вядома, там раз на два гады традыцыйна ладзіцца свята нацыянальных супольнасцяў Беларусі. І сёлета на фэсце можна было пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі розных народаў, пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні, пачуць спевы і музыку, пабачыць танцы прадстаўнікоў народаў, якія пражываюць на Беларусі. Уразіў гасцей з Новасібірска маштаб свята, толькі гасцей было каля 2 тысяч: артысты, народныя майстры, прадстаўнікі дыпкорпуса, беларускай дыяспары за мяжой, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.
Спадабалася і тое, як арганізуецца побыт нацыянальных падворкаў. Яны размясціліся на 25 пляцоўках у межах гістарычнага цэнтра горада, там можна было азнаёміцца з культурнай спадчынай, песнямі, танцамі, касцюмамі, кухняй народаў свету. Дарэчы, і першая канцэртная пляцоўка новасібірцаў была менавіта на беларускім падворку, у самым людным месцы гістарычнага цэнтра. Выступалі там многія калектывы. А паколькі надвор’е было не надта, з моцным ветрам і дажджом, то часам спявалі і пад парасонам. “Увогуле ж, нягледзячы на непагодлівае надвор’е, уражанні ад паездкі ў Беларусь засталіся самыя прыемныя, — напісалі зямлячкі з Новасібірска. — Цёплы і сардэчны прыём, прыгажосць горада, насычанасць праграмы — усё выклікала мноства яркіх, незабыўных эмоцый. Часцей бы надараліся такія паездкі!”
Па вяртанні з Беларусі літаральна праз некалькі дзён Ніна Кабанава і Анастасія Трубянкова выправіліся ў другую далёкую дарогу — у казахстанскі горад Паўладар. Іх запрасілі на свята, прысвечанае 910-годдзю Святой заступніцы Белай Русі Прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай. Госці выступалі на канцэртных пляцоўках горада, удзельнічалі ў “круглым стале” і нават хрэсным ходзе ў дзень нараджэння Святой Ефрасінні.
Асаблівую значнасць падзеі надало з’яўленне ў горадзе іконы Ефрасінні з часцінкамі яе мошчаў. Жанчыны ўдакладняюць, што кожная паездка ў Казахстан, а іх было нямала, сагрэта гасціннасцю іх сяброў з этнакультурнага аб’яднання “Беларусь”.
Святочны беларускі карагод у расійскім ТомскуБыла і трэцяя паездка новасібірцаў да суайчыннікаў — у Томск, на пяты ўжо фестываль “Радзіма мая — Беларусь!”. Томская грамадская арганізацыя беларусаў — адна з многіх у сібірскім рэгіёне, з якой НЦБК мае трывалыя творчыя сувязі, абменьваецца сяброўскімі візітамі. У Томску мясцовым беларусам удалося зладзіць яркія, насычаныя праграмы “Беларускія напевы” і “Разам”, у якіх поруч з новасібірскім ансамблем “Сібірскія ўзоры” выступалі і госці з Алтая, Іркуцка ды іншых гарадоў і рэгіёнаў. Асабліва запомнілася ўсім вялікае абрадавае тэатралізаванае свята “Купалле”. На пачатку яго ўсіх гасцей па даўняй купальскай традыцыі сустракалі хлебам-мёдам, прамаўлялі здравіцы ў гонар тых, хто сабраўся. А затым усё завірыла-закруціліся ў шматколерным святочным карагодзе.
“Гэта цудоўна, што ў наш час ёсць такія беларускія фестывалі, якія спрыяюць захаванню нашай нацыянальнай самабытнасці і, разам з тым, садзейнічаюць паразуменню паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, узбагачаюць культуры,” — пішуць, падводзячы першыя вынікі сваіх летніх вандровак, Ніна Кабанава і Анастасія Трубянкова з Новасібірска.

Іван Іванаў
На здымках:
На сцэне – Анастасія Трубянкова
Святочны беларускі карагод у расійскім Томску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter