Зімовыя святы, калядныя шчадроўкі

На Ражджаство Хрыстова народны хор украінскай песні “Крыніца”, створаны пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур у Мінску, радуе прыхаджан духоўнымі спеваміСалістка хора “Крыніца” Таццяна Катаргіна любіць Каляды. Неяк у святыя вечары, якія доўжацца ад Ражджаства да Вадохрышча, дзеля забавы варажыла з сяброўкамі. Выпала ёй замужжа. Пажартавалі дзяўчаты, а Таццяне ж было ўсяго 18, ды забыліся. І так здарылася, што і сапраўды праз паўгода Таццяна выйшла замуж. Цяпер, прызнаецца, адносіцца да прадказанняў не так легкадумна.
На Ражджаство Хрыстова народны хор украінскай песні “Крыніца”, створаны пры Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур у Мінску, радуе прыхаджан духоўнымі спевамі
Салістка хора “Крыніца” Таццяна Катаргіна любіць Каляды. Неяк у святыя вечары, якія доўжацца ад Ражджаства да Вадохрышча, дзеля забавы варажыла з сяброўкамі. Выпала ёй замужжа. Пажартавалі дзяўчаты, а Таццяне ж было ўсяго 18, ды забыліся. І так здарылася, што і сапраўды праз паўгода Таццяна выйшла замуж. Цяпер, прызнаецца, адносіцца да прадказанняў не так легкадумна.
Зімовыя святы, бадай, самыя любімыя ва Украіне. Таццяна згадвае дзяцінства: маці варыла куццю, а яе, малую, пад час калядных гульняў усаджвала пад стол і з прыказкай “Сію, вію, павіваю” кідала гасцінцы — мандарыны, цукеркі. Сёння ж маці, Любоў Гардзееўна Задарожная, радуе пасталеўшую дачку іншымі прысмакамі. Кухар па прафесіі, яна цудоўна гатуе ўкраінскія нацыянальныя стравы: варэнікі, кручэнікі, макатэр, бульбу з творагам... Частуе гэткімі прысмакамі і ўдзельнікаў хора “Крыніца”. Дарэчы, усе самыя значныя святы самадзейныя артысты сустракаюць разам.
Вось і да Калядаў рыхтаваліся адказна: развучвалі новыя песні, узгадвалі традыцыі. А канцэртны графік у гурта сёлета насычаны. На каталіцкае Ражджаство, напрыклад, артысты выступілі ў Чырвоным касцёле, на праваслаўнае — у храме іконы “Усіх тужлівых радасць”. Там жа ў дзень святога Мікалая праводзілі навагодняе свята для дзяцей. “Ва Украіне малыя чакаюць Дзеда Мароза і 19 снежня, на зімовага Міколу, — тлумачыць кіраўнік “Крыніцы” Маргарыта Кучук. — Там больш, чым у іншых славянскіх краінах, распаўсюджана легенда пра тое, што прататыпам галоўнага навагодняга персанажа быў святы Мікалай”.
Збіраюцца ўдзельнікі хора і калядаваць, і варажыць. А салістка Мая Каравайная на Вадохрышча ўвогуле паедзе на Бацькаўшчыну, у Львоў. Там, гаворыць, жывуць хрэснікі, якіх абавязкова трэба павіншаваць.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter