Зімоўка з камфортам

Сучасны жывёлагадоўчы комплекс здадзены ў эксплуатацыю ў аграгарадку Крупава Комплекс, які належыць Лідскай птушкафабрыцы, стандартны, разлічаны на 770 галоў дойнага статка. Кошт аб’екта — Br 37 млн. У сакавіку гэтага года пачалося яго «засяленне», а напрыканцы 2012-га плануецца поўнасцю ўкамплектаваць статак, каб распачать працу па поўным цыкле. Такім чынам была вырашана праблема работы на старых, пабудаваных яшчэ ў 1960-х гадах фермах, з якіх перавезена частка кароў. З увядзеннем комплексу вырашана і праблема кадраў, якіх сёння дастаткова ў аграгарадку: на старыя фермы іх прыходзілася вазіць з суседніх вёсак. Дарэчы, і ўзрост спецыялістаў стаў больш малады. На новай ферме задзейнічаны 23 працаўнікі, сярэдні ўзрост якіх каля 35 гадоў. Новыя падыходы ў жывёлагадоўлі, максімальнае змяншэнне ўздзеяння чалавечага фактару на тэхналагічны працэс дазваляюць атрымліваць малако класа экстра. Сучасныя тэхналогіі значна аблегчылі працу жывёлаводаў. За кароткі тэрмін надоі павялічыліся ў 2,5 раза. На здымку: аператар машыннага даення Святлана РАБЦЭВІЧ. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Сучасны жывёлагадоўчы комплекс здадзены ў эксплуатацыю ў аграгарадку Крупава

Комплекс, які належыць Лідскай птушкафабрыцы, стандартны, разлічаны на 770 галоў дойнага статка. Кошт аб’екта — Br 37 млн. У сакавіку гэтага года пачалося яго «засяленне», а напрыканцы 2012-га плануецца поўнасцю ўкамплектаваць статак, каб распачать працу па поўным цыкле. Такім чынам была вырашана праблема работы на старых, пабудаваных яшчэ ў 1960-х гадах фермах, з якіх перавезена частка кароў. З увядзеннем комплексу вырашана і праблема кадраў, якіх сёння дастаткова ў аграгарадку: на старыя фермы іх прыходзілася вазіць з суседніх вёсак.

Дарэчы, і ўзрост спецыялістаў стаў больш малады. На новай ферме задзейнічаны 23 працаўнікі, сярэдні ўзрост якіх каля 35 гадоў. Новыя падыходы ў жывёлагадоўлі, максімальнае змяншэнне ўздзеяння чалавечага фактару на тэхналагічны працэс дазваляюць атрымліваць малако класа экстра. Сучасныя тэхналогіі значна аблегчылі працу жывёлаводаў. За кароткі тэрмін надоі павялічыліся ў 2,5 раза.

На здымку: аператар машыннага даення Святлана РАБЦЭВІЧ.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter