З імгненняў складваюцца лёсы

Беларуска Раіса Бушук трапіла ў фотагалерэю прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў Эстоніі. А можна ж і дзясяткі іншых суайчыннікаў сфатаграфаваць — як знак беларускай прысутнасці ў свеце.Актывістка суполкі “Сябры” з Нарвы Людміла Аннус паведаміла ў рэдакцыю пра цікавы праект. На пачатку месяца ў вежы Нарвскага замка, які цяпер працуе як гарадскі музей, адкрылася чацвёртая ўжо выстава вялікага праекта “Інтэграцыя ў фотаздымках”. На вернісажы пабывалі беларускі горада. З цікавасцю разглядалі ўсе здымкі, а найбольш увагі было да выявы медсястры-беларускі Раісы Бушук.
Беларуска Раіса Бушук трапіла ў фотагалерэю прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў Эстоніі. А можна ж і дзясяткі іншых суайчыннікаў сфатаграфаваць — як знак беларускай прысутнасці ў свеце.

Беларуска з Таліна Таццяна Ніжнік прэзентуе фотавыставу ў НарвеАктывістка суполкі “Сябры” з Нарвы Людміла Аннус паведаміла ў рэдакцыю пра цікавы праект. На пачатку месяца ў вежы Нарвскага замка, які цяпер працуе як гарадскі музей, адкрылася чацвёртая ўжо выстава вялікага праекта “Інтэграцыя ў фотаздымках”. На вернісажы пабывалі беларускі горада. З цікавасцю разглядалі ўсе здымкі, а найбольш увагі было да выявы медсястры-беларускі Раісы Бушук.
Увогуле ж ідэя праекта такая: пры дапамозе адметных партрэтных фотаздымкаў расказаць, як інтэграваліся, уліліся ў эстонскае грамадства прадстаўнікі каля 170 розных нацыянальнасцяў. На чарговай выставе экспануецца 30 здымкаў украінкі Алены Каўпак. “Гэтыя людзі, як і мы, беларусы, не карэнныя жыхары Эстоніі, — паведамляе Людміла Аннус. — Аднак за тымі імгненнямі, што прадстаўлены гледачам, ёсць трыццаць лёсаў. І кожны — гэта адметны “шлях інтэграцыі”. А мы ж ведаем, як няпроста “пусціць карані” ў іншай глебе. Кожны з нас удалечыні ад Радзімы пераадольвае цяжкасці, імкнецца знайсці жыццёвую апору, каб не згінуць бясследна, знаходзіць сяброў, стварае сям’ю. Цікавы праект! Аўтару ўдалося маляўніча адлюстраваць 30 імгненняў жыцця неэстонцаў на эстонскай зямлі”.
Выставу ў замку адкрывалі прадстаўніцы розных народаў: супрацоўніца музея Таццяна Кліміна, кіраўнік праекта “Інтэграцыя ў фотаздымках” Валянціна Афанасьева, старшыня беларускага культурнага таварыства “Лёс” з Таліна Таццяна Ніжнік і фотамайстар Алена Каўпак. На вернісажы пабывалі як прадстаўнікі беларускага таварыства “Сябры”, так і Украінскага зямляцтва Нарвы.
Вось і падумалася: а чаму б і ў беларускіх суполках замежжа не зрабіць нешта падобнае! У розных краінах жывуць настаўнікі і касманаўты, вучоныя і генералы, прадпрымальнікі, журналісты, артысты і прадстаўнікі іншых прафесій з беларускімі родавымі каранямі. У тым ліку і ветэраны вайны і працы. Вельмі цікавыя здымкі можна зрабіць, падышоўшы да справы творча: з добрым густам і сучаснай фотатэхнікай. А рэдакцыя гатова падтрымаць праект “Імгненне і лёс” і тых, хто возьмецца ствараць фотагалерэю беларусаў замежжа. Нешта атрымаецца — рабіце выставы ў сябе, знойдзецца месца і ў Беларусі. Дасылайце лепшыя якасныя фотапартрэты на электронны адрас рэдакцыі ў лічбавым фармаце — абавязкова з невялічкімі тэкставымі анатацыямі. Вітаюцца здымкі высокаякасныя, арыгінальныя па задуме і кампазіцыі, а не бяздумныя імгненныя “пстрычкі” з мабільнікаў. На гісторыю ж працуем…

Рыгор Арэшка

На здымку:
Беларуска з Таліна Таццяна Ніжнік прэзентуе фотавыставу ў Нарве
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter