Трудоустроят почти 40 000 студентов: в Беларуси начинается распределение выпускников вузов и колледжей

З месца ў кар`еру

Каля 19 тысяч выпускнікоў­бюджэтнікаў ВНУ і больш за 18 тысяч спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у гэтым годзе атрымаюць сваё першае рабочае месца. Размеркаван-не — заўсёды вельмі хвалюючы момант і для маладых спецыялістаў, і для іх бацькоў. Пы-танняў традыцыйна шмат, у прыватнасці, ці ўсім хопіць месцаў, якую падтрымку можна атрымаць? Аб нюансах паспяховага працаўладкавання падчас анлайн-канферэнцыі БЕЛТА расказалі спецыялісты Міністэрства адукацыі.

Фота з архіва sb.by

Паводле Кодэкса аб адукацыі, усе выпускнікі дзённай бюджэтнай формы падлягаюць раз-меркаванню. Яно праходзіць за два месяцы да заканчэння вучобы — пра дакладнае месца адпрацоўкі можна даведацца ўжо ў красавіку. Выпускнікоў азнаёмяць з нарматыўнымі да-кументамі і планам размеркавання. Што датычыцца накіравання на працу, то яго ўручаць разам з дыпломам.

Былыя студэнты ў канцы лета адправяцца на першае рабочае месца па спецыяльнасці, якую яны атрымалі. Магчыма, прыйдзецца пераехаць у іншы горад, кардынальна змяніць круг зносін або спосаб жыцця. Але галоўнае адно — маладыя людзі атрымліваюць гарантаваную працу і заработную плату. Дарэчы, павялічваць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні пакуль не плануюць.

У гэтым годзе за кошт сродкаў бюджэту будзе выпушчана каля 19 тысяч спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Ці ўсіх працаўладкуюць? На пытанне «Рэспублікі» станоўча адказала Вольга Мушчынская, кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі:

— Ёсць дастатковая колькасць месцаў працы згодна з заключанымі дагаворамі і заяўкамі на падрыхтоўку спецыялістаў.

Аб выпускніках каледжаў дзяржава таксама паклапоціцца — першае рабочае месца атрымаюць усе. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў гэтым годзе чакаецца выпуск прыкладна такі ж, як і летась. Гэта больш за 18 тысяч выпускнікоў.

Прыватныя арганізацыі-працадаўцы, дарэчы, актыўна ўдзельнічаюць у размеркаванні. Усе наймальнікі знаходзяцца ў роўных умовах незалежна ад формы ўласнасці. Да таго ж выпускнікам-бюджэтнікам не забаронена адпрацоўваць размеркаванне ў ІП. Вольга Мушчынская растлумачыла тонкасці пытання:

— Парадак размеркавання вызначаны адпаведнай пастановай, там устаноўлены прыярытэт. Спачатку выпускнікі размяркоўваюцца ў базавыя арганізацыі, затым — у арганізацыі, якія падалі заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў. Пасля задавальнення кадравых патрэб арганізацый-заказчыкаў магчыма размеркаванне ў іншыя арганізацыі па іх пісьмовых запытах. У апошнюю чаргу таксама могуць быць разгледжаны заяўкі ад індывідуальных прадпрымальнікаў.

Былыя студэнты ў канцы лета адправяцца на першае рабочае месца.
Фота Аляксандра Кушнера

Вядомы факт: ва ўсім свеце маладыя спецыялісты сутыкаюцца з тым, што наймальнік хоча браць на працу супрацоўніка з вопытам. У нашай краіне бюджэтніку гарантавана прадастаўляецца першае рабочае месца, дзе ён можа пачаць сваю прафесійную дзейнасць па спецыяльнасці. Але гэта не адзіны бонус, які атрымліваюць выпускнікі. У Міністэрстве адукацыі расказалі пра некаторыя іншыя плюсы:

— У адпаведнасці з заканадаўствам малады спецыяліст вызваляецца ад выпрабавальнага тэрміну. Палажэннем аб размеркаванні прадугледжана, што ён не можа быць звольнены з-за недастатковых працоўных навыкаў.

Таксама ёсць матэрыяльныя гарантыі, кампенсацыі. Напрыклад, права на адпачынак пасля заканчэння вучобы, выплата грашовай дапамогі пры заключэнні кантракта або працоўнага дагавора. І шэраг іншых прэферэнцый. Таццяна Караткевіч, кансультант упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі, дадала:

— Абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў, наймальнікі могуць устанаўліваць грашовую дапамогу і выдзяляць сродкі для кампенсацыі выдаткаў на наём жылля. Гэта прадугледжана палажэннем аб размеркаванні, зацверджаным пастановай Савета Міністраў № 821.

Дарэчы, платнікі размеркаванню не падлягаюць. Аднак яны маюць права на накіраванне на працу па іх жаданні. Студэнт можа звярнуцца ў камісію па размеркаванні, дзе яму дапамогуць у працаўладкаванні.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter