З Меккі — у Медзіну. Заўтра ў мусульман наступае 1431 год

Падзея, якая адбылася ў 622 годзе, лічыцца пачаткам мусульманскай эры. Прарок Мухамед, які не меў яшчэ дастаткова паслядоўнікаў, вымушаны быў разам з сям’ёй і блізкімі перасяліцца з Меккі ў Ястрыб, які пазней назвалі горадам Прарока — Медзінай. Гэта свята рухомае, залежыць ад фазы месяца. Сёлета 1431 год, а з ім і свяшчэнны месяц Мухарам пачынаецца 18 снежня.
У большасці мусульманскіх краін гэты дзень не ўключаны ў шэраг свят ісламу, таму новы год не адзначаюць як свята ў нашым разуменні. У гэты дзень у мячэцях чытаюць пропаведзь аб пераездзе Прарока. Але некаторыя навагоднія прыметы ў мусульман супадаюць з хрысціянскімі. Напрыклад, лічыцца: як правядзеш Мухарам, першы месяц года, так будзеш жыць і ўвесь год.
Наогул, Мухарам лічыцца месцам пакаяння і богаслужэння. А яшчэ гэта адзін з чатырох месяцаў, у якія Алах асабліва забараніў канфлікты, кроўную помсту і войны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter