Самастойна прыгатаваць святочныя стравы зусім нескладана

З малітвай і добрым настроем

Самастойна прыгатаваць святочныя стравы зусім нескладана

Куліч

Кожная гаспадыня мае свой адметны рэцэпт куліча. Выпякаецца ён з рознага цеста, з яйкамі, сметанковым маслам, з дабаўленнем ванілі, кардамону, шафрану, разынак, арэхаў, цукатаў, нават шакаладу і нацёртай морквы. Але традыцыйная велікодная булка павінна быць здобная, на дражджах, высокай формы, з пухлай вяршыняй.

Калі зазірнуць у старажытныя кухарскія кнігі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, можна знайсці рэцэпты на 20—60 яйках. І тут няма чаму здзіўляцца — гаспадаркі былі вялікія, ды і сем’і немаленькія. Вельмі часта разам з кулічамі гатавалі і велікодныя мазуркі. Гэта было вельмі зручна, бо, як правіла, у кулічы ішлі адны жаўткі, а ў мазурку — бялкі. Такія парныя стравы былі больш характэрныя для каталіцкіх сем’яў. А асаблівай прынцыповай розніцы ў каталіцкіх і праваслаўных рэцэптах кулічоў няма.

Вам спатрэбяцца: жаўткі — 20 шт., цукар — 1 шклянка, растопленае сметанковае масла — 1 шклянка, малако — 2 шклянкі, дрожджы — 30 г, 1/3 маленькай лыжкі шафрану.


Дрожджы трэба размяць відэльцам, падсыпаць лыжачку цукру, дабавіць крыху цёплага малака і паставіць у цёплае месца, каб падышлі. Асобна ў вялікую каструлю прасеяць 2 шклянкі мукі, заліць малаком і дадаць падрыхтаваныя дрожджы. Праз гадзіну ўліць у масу ўзбітыя ў пену жаўткі з цукрам, дадаць астатак мукі і растопленае сметанковае масла. Апошнім усыпаць шафран. Добра вымесіць і пакінуць яшчэ на гадзіну, накрыўшы ручніком. Калі пройдзе гэты час, абмяць цеста, уліць у формы на 2/3, пачакаць, пакуль падыдзе, і выпякаць 25—30 хвілін, у залежнасці ад велічыні куліча. Гатовыя булкі накрыць ручніком і, калі яны астынуць, дастаць з формы. Верх пакрыць цукровай глазурай.

Пячыста

На Вялікдзень, пасля таго як вы разгавеліся кулічом і яйкамі, можна пакаштаваць і мясныя далікатэсы, напрыклад, паляндвіцу, руляду, вэнджаныя каўбаскі, але самым смачным лічыцца пячыста. Гэта суцэльны кавалак свініны ці ялавічыны, замарынаваны і запечаны. Сама назва “пячыста” ўказвае на спосаб прыгатавання — страва запякаецца ў печы, а ў сучасным варыянце — у духоўцы.

Вам спатрэбяцца: свініна ці ялавічына (шыйная частка) — 1,5—2 кг, цыбуля — 3 шт., часнок — 1 галоўка сярэдняй велічыні, змолатыя кмен і каляндра — па 1 ст. л., гарчыца — 1 ст. л., чорны молаты перац і соль — на ваш смак.

Абабраную цыбулю і часнок трэба нацерці на мелкай тарцы, а затым адціснуць, каб атрымаўся сок. Гэта будзе аснова марынаду, што зробіць мяса мяккім. Яго трэба нацерці спецыямі, гарчыцай, соллю, пакласці ў глыбокую міску і заліць сокам з цыбулі і часнаку. Потым закрыць вечкам ці спецыяльнай плёнкай і паставіць у халадзільнік марынавацца мінімум на 2 гадзіны, максімум — на ўсю ноч.

Затым падрыхтаванае мяса трэба крыху апырскаць алеем, абгарнуць фольгай і паставіць запякацца ў духоўку пры тэмпературы 200 градусаў на адну (ці трошкі больш) гадзіну, у залежнасці ад велічыні кавалка. Калі пройдзе гэты час, мяса трэба дастаць, разгарнуць фольгу, дадаткова паліць сокам, які выдзеліўся, і паставіць назад у духоўку, каб атрымалася скарыначка. Падаваць гатовую пячысту лепш з разнастайнымі соусамі і бульбай у якасці гарніру. Калі якімсьці цудоўным чынам пячыста застанецца на другі дзень, яе можна нарэзаць тонкімі лустачкамі і падаць ужо як халодную закуску разам з паляндвіцай і рулядай.

КРАСИМ ЯЙЦА

Красиво и натурально

Чтобы окрасить пасхальные яйца, многие используют покупные красители или луковую шелуху. Но существует немало других вариантов, с помощью которых можно разнообразить палитру оттенков.

  • Если вы хотите получить оттенки розового и бордового цветов, можно использовать в качестве краски травяной чай с гибискусом, красное вино, свеклу, сок замороженных ягод малины.

  • Желтые, солнечные оттенки дают свежая кожура цитрусовых, а также растворенные в воде специи — куркума и шафран, семена сельдерея.

  • Кожура красного картофеля и сок краснокочанной капусты окрасят скорлупу в фиолетовый и бирюзовый цвета.

Алена МІКУЛЬЧЫК, эксперт беларускай кухні, аўтар кулінарных кніг
Elena_mikulchik@mail.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter