Старонкі спецвыпуску апавядаюць пра людзей, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж нашымі народамі, пра буйныя праекты, у якіх Беларусь і Туркменістан сумесна ўдзельнічаюць

З Мінска — з любоўю

Старонкі спецвыпуску апавядаюць пра людзей, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж нашымі народамі, пра буйныя праекты, у якіх Беларусь і Туркменістан сумесна ўдзельнічаюць

Дарагія сябры! Паважаныя ўдзельнікі і госці Нацыянальнай выставы-кірмашу беларускіх тавараў у Ашгабаце!

Выданне, якое вы трымаеце ў руках, пад­рыхтавана журналістамі медыяхолдынга “СБ. Беларусь сегодня” і часопіса “Беларусь. Belarus”, які ўваходзіць у яго склад. У нумары, што завяршае 2015 год, адлюстравана толькі малая частка тых шматпланавых кантактаў, якія з даўніх пор злучаюць Беларусь і Туркменістан і ў цяперашні час актыўна развіваюцца.

Старонкі спецвыпуску расказваюць пра багатую гісторыю ўзаемаадносін двух народаў — беларусаў і туркменаў, пра сучасныя рэаліі палітычных, эканамічных і гуманітарных адносін дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Туркменістана.

Старонкі спецвыпуску апавядаюць пра людзей, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж нашымі народамі, пра буйныя праекты, у якіх Беларусь і Туркменістан сумесна ўдзель­нічаюць. Успамінаем і тое, што немагчыма забыць: гады Вялікай Айчыннай вайны, на франтах якой плячо ў плячо ваявалі беларусы і туркмены.

У люстэрку спецвыпуску можна ўбачыць, чаго мы дасягнулі, а заадно з дапамогай лічбаў і фактаў пераканацца: наша супрацоўніцтва, маючы глыбокія карані, цяпер набывае і новыя перспектывы ў самых розных сферах, у тым ліку ў адукацыі, навуцы, культуры.

Спадзяюся, рухаючыся ў заўтрашні дзень па шляху супрацоўніцтва, узаемаразумення, павагі адзін да аднаго, зазіраючы ў гісторыю нашых адносін, і мы з вамі ўпішам новыя старонкі. Таксама спадзяюся, што дзякуючы гэтаму спецвыпуску Туркменістан, які з’яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Азіі, стане крыху блі­жэйшым да нашай цудоўнай краіны, якая знаходзіцца, вобразна кажучы, у самым сэрцы Еўропы.


Лілія Ананіч, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. На захадзе з ёй мяжуе Польшча, на паўночным захадзе — Літва, на поўначы — Латвія, на паўночным усходзе і ўсходзе — Расія, на поўдні — Украіна. Беларусь складаецца з шасці абласцей: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.

Тэрыторыя краіны — 207,6 тысячы квадратных кіламетраў (84-я ў свеце). Колькасць насельніцтва — 9,5 мільёна чалавек (90-я ў свеце). Дзяржаўныя мовы — беларуская і руская. У краіне 118 раёнаў, 113 гарадоў, 109 пасёлкаў гарадскога тыпу, 24 583 сельскія населеныя пункты. Сталіца Беларусі — Мінск, буйнейшы эканамічны, навуковы і культурны цэнтр краіны. Насельніцтва Мінска — 1 мільён 729 тысяч чалавек.

Згодна з апошнім Дакладам аб чалавечым развіцці, падрыхтаваным ПРААН, Беларусь займае 53-е месца сярод 187 краін і адносіцца да групы дзяржаў з высокім узроўнем чалавечага развіцця. У рэйтынгу дабрабыту Legatum Prosperity Index 2014 года Беларусь таксама стала 53-й у свеце па зводным індэксе паказчыкаў у галіне эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, свабоды асобы, бяспекі, магчымасцей прадпрымальніцтва, кіравання і сацыяльнага капіталу.

Мінск заняў першае месца ў рэйтынгу камфортных для вядзення бізнесу гарадоў былога СССР, разлічаным Forbes на аснове шырокага кола крытэрыяў, якія ўключаюць ацэнку інфраструктуры, працоўных рэсурсаў, фінансавай сістэмы, бяспекі. У штогадовым рэйтынгу Global Creativity Index-2015 Беларусь увайшла ў топ-40 самых крэатыўных дзяржаў, заняў­шы першую сярод краін СНД і 37-ю сярод 139 даследаваных дзяржаў свету пазіцыю.

Значную частку тэрыторыі Беларусі займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі (42,9%) і лясы (37,8%).

У Беларусі каля 20 800 рэк. Большасць з іх невялікія, а 42 ракі маюць даўжыню ад 100 да 500 кіламетраў.

Беларусь называюць краінай азёр: у краіне іх каля 11 тысяч. Больш за ўсё азёр на поўначы і паўночным захадзе: у так званым Беларускім Паазер’і. Практычна ўсе азёры Беларусі ледніковага паходжання.

Першая друкаваная кніга на беларускай мове “Псалтыр” выдадзена ў Празе ў 1517 годзе ўраджэнцам горада Полацка (цяпер Віцебская вобласць) Францыскам Скарынай. Сёлета ва ўсім свеце адзначаецца 525-годдзе гэтага беларускага першадрукара, асветніка, гуманіста, філосафа.

У нашы дні ў Беларусі штогод выдаецца звыш 13 тысяч найменняў кніг агульным тыражом каля 80 тысяч экземпляраў — гэта каля шасці кніг на аднаго жыхара краіны.

На 1 верасня 2015 года ў Беларусі выдавалася 718 газет і 819 часопісаў. Друкаваныя СМІ ў Беларусі выдаюцца пераважна на беларускай і рус—кай мовах, хоць ёсць выданні на англійскай, польскай, украінскай і нямецкай. Найбольш уплывовымі ў краіне з’яўляюцца газеты “СБ. Беларусь сегодня” і “Рэспубліка”. Таксама ў Беларусі папулярныя мясцовыя выпускі буйных расійскіх газет “Комсомольская правда” і “Аргументы и факты”. Усяго ў Беларусі распаўсюджваецца больш за 4 тысячы замежных друкаваных СМІ, у тым ліку з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Польшчы, Літвы, Латвіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter