З Мінска — у Дамаск

Беларусь і Сірыя маюць намер адкрыць авіязносіны паміж сталіцамі. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамедам Наджы аль-Отры, які знаходзіўся ў нашай краіне з афіцыйным візітам
Беларусь і Сірыя маюць намер адкрыць авіязносіны паміж сталіцамі.

Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махамедам Наджы аль-Отры, які знаходзіўся ў нашай краіне з афіцыйным візітам.

“Мы выказалі зацікаўленасць у адкрыцці рэйса паміж Мінскам і Дамаскам”, — сказаў Сяргей Сідорскі. Паводле слоў прэм’ера, будзе разгледжана магчымасць перадачы ў арэнду Сірыі аднаго з паветраных суднаў Беларусі. “Верагодней за ўсё, ім стане Ту-134, які будзе эксплуатавацца сірыйскім бокам і забяспечваць авіязносіны”, — адзначыў прэм’ер-міністр.

Мікалай Цімохаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter