З любоўю

Вілейка падрыхтавала падарунак мінчанам да Дня горада

Віляйчане падрыхтавалі падарунак жыхарам сталіцы да Дня горада.

У гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва 14 верасня адкрыецца выстава твораў прымітыўнага мастацтва з калекцыі Вілейскага краязнаўчага музея. Там будуць прадстаўлены дываны, карціны ў тэхніцы роспісу па шкле і іншыя атрыбуты сялянскага побыту першай паловы XX стагоддзя.

«З Вілейкі — з любоўю» — так назвалі экспазіцыю яе арганізатары. Супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея лічаць, што выстава стане своеасаблівым арыгінальным падарункам для жыхароў і гасцей сталіцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter